Васіль Андрэевіч Самцэвіч
Васіль Андрэевіч Самцэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 (19) сакавіка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 кастрычніка 1973[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | краязнавец, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Васіль Андрэевіч Самцэ́віч (7 (19) сакавіка 1889, в. Дакудава, цяпер Крупскі раён, Мінская вобласць — 11 кастрычніка 1978) — беларускі краязнаўца і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1945). Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]В. А. Самцэвіч нарадзіўся ў вёсцы Дакудава (сучасны Крупскі раён Мінскай вобласці). У 1915 годзе скончыў настаўніцкі інстытут у Віцебску. Таксама вучыўся на Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута.
У 1918—1928 і 1932—1956 гг. працаваў настаўнікам ва ўстановах народнай асветы, у 1929—1932 гг. навуковы сакратар Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Таксама кіраваў Барысаўскай краязнаўчай філіяй і супрацоўнічаў з часопісам «Наш край».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]В. А. Самцэвіч аўтар падручнікаў па беларускай мове, метадычных дапаможнікаў для пачатковай школы, метадычных распрацовак. Дапамагаў сайму брату П. А. Самцэвічу ў складанні слоўніка беларускай мовы.
Сярод публікаваных кніг:
- Беларуская мова: Падручнік для 3-га класа школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1954;
- Беларуская мова: Падручнік для 3-га і 4-га класаў школ з рускай мовай навучання. — Мн., 1960
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каханоўскі Г. А. САМЦЭВІЧ Васіль Андрэевіч. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 4. Накцюрн — Скальскі / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 4. — 742 с. — 9 500 экз.
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
- Памерлі 11 кастрычніка
- Памерлі ў 1973 годзе
- Памерлі ў Барысаве
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Памерлі ў 1978 годзе
- Педагогі Беларусі
- Краязнаўцы Беларусі