Віктар Уладзіміравіч Чараўко

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з В. У. Чараўко)
Jump to navigation Jump to search
Віктар Уладзіміравіч Чараўко
Дата нараджэння 4 студзеня 1986(1986-01-04) (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя, археалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Вольга Мікалаеўна Ляўко
Сайт adverbum.org

Віктар Уладзіміравіч Чараўко (нар. 4 студзеня 1985 года ў Полацку) — беларускі гісторык і археолаг, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Археалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Археалогія» абараніў у 2019 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў». Навуковы кіраўнік - Вольга Мікалаеўна Ляўко.

З 2008 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэту, у 2020-2021 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны археалогіі Паўночнай Беларусі, матэрыяльнай гісторыі XIV-XVIII стагоддзяў (па дадзеных археалагічных крыніц), даследаванню могільнікаў і пахавальных комплексаў і інш. З 2010 года рэгуляршна праводзіць археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Віцебская вобласці (Бешанковіцкі, Браслаўскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лёзненскі, Полацкі, Шумілінскі і іншыя раёны). Ім упершыню праведзена картаграфаванне могільнікаў і вызначана сувязь іх тэрытарыяльнага размеркавання з пасяленчай структурай Беларускага Падзвіння; распрацавана дэталёвая класіфікацыя пахавальных помнікаў, вылучаны іх катэгорыі і віды. Ён вызначыў асаблівасці пахавальных помнікаў сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў. Правёў класіфікацыю інвентару пахавальных помнікаў рэгіёна з вылучэннем асобных груп, катэгорый і відаў. Ім рэканструяваны пахавальны абрад сельскага і гарадскога насельніцтва Беларускага Падзвіння XIV-XVIII стагоддзяў і прасочана яго развіццё.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манаграфічныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX–XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV–XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура ипросвещение в средневековом Полоцке / О. Н. Левко, М. В. Климов, В. В. Черевко [и др.]; редкол.: А.А.Коваленя (гл. ред.). — Минск: Беларуская навука, 2012.

Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вывучэнне пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст. у дарэвалюцыйны перыяд / В. У. Чараўко // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2010. — Вып. 25. — С. 271–275.
  • Матэрыялы да карты пахавальных помнікаў Беларускага Падзвіння XIV–XVIII ст. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. — № 7. — С. 14–20.
  • Да пытання аб раскопках М. Ф. Кусцінскім познесярэдневяковых курганных пахаванняў у Лепельскім павеце / В. У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2011. — Вып. 21. — С. 160–162.
  • Пахавальныя помнікі Беларускага Падзвіння XIV–XVIII стст.: вызначэнне, структура і класіфікацыя / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. — № 1. — С. 24–27.
  • Археалагічныя раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага р-на ў 2012 г. / В. У. Чараўко // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. — 2014. — Вып. 25.— С. 382–389.
  • Археалагічнае вывучэнне грунтовых пахаванняў XVI–XVIII стст. на могільніку каля в. Клешчыно Бешанковіцкага р-на ў 2013 г. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. — № 9. — С. 84–89.
  • Археологические исследования на могильнике возле д. Дубровка Городокского р-на в 2014 г. / В.В. Черевко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. — № 1. — С. 153–161.
  • Раскопкі на могільніку каля в. Івесь Глыбоцкага р-на ў 2013 г. / В. У. Чараўко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2017. — № 1. — С. 82–88.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]