Перайсці да зместу

Гаакаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гаакаа (кіт. спр. 高考, піньінь gāokǎo, пал. гаокао) — усекітайскія дзяржаўныя ўступныя экзамены ў ВНУ (скарачэнне ад кіт. спр. 中华人民共和国普通高等学校招生全国统一考试, піньінь Zhōnghuá Rénmín Gònghéguó pǔtōng gāoděng xuéxiào zhāoshēng quánguó tǒngyī kǎoshì, пал. Чжунхуа Жэньминь Гунхэго путун гаодэн сюэсяо чжаошэн гуанго тунъи каоши). Праводзяцца толькі ў мацерыковым Кітаі (не ўключае Ганконг, Макаа і Тайвань)[1]. З 2003 года праводзяцца 7-8 чэрвеня[1], у 2020 годзе з-за пандэміі COVID-19 экзамены «Гаакаа» праводзіліся 7-8 ліпеня[2].

Упершыню ўведзены ў 1952 годзе. З 1966 па 1976 гады (часы Культурнай рэвалюцыі ў Кітаі) быў адменены. Першы пасля Культурнай рэвалюцыі экзамен адбыўся ў канцы 1977 года. У той год для ўдзелу ў гэтым экзамене не было сур’ёзных абмежаванняў па ўзросце і паходжанні, да ўдзелу дапускаліся грамадзяне ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Агульная колькасць кандыдатаў склала больш чым 5,7 мільёна чалавек. Тых, хто здаў экзамен, было ўсяго 4,8 % — 272 971 кандыдатаў па ўсёй краіне, што было самым нізкім вынікам за ўсю гісторыю КНР. У 1978 годзе ўсе выпускнікі па ўсёй краіне прайшлі такі ж экзамен. Форма і змест экзамену пастаянна мяняліся, для асобных ВНУ былі дазволеныя таксама іншыя формы здачы.

Таксама існуюць асаблівыя ўмовы для прадстаўнікоў этнічных меншасцяў, замежнікаў, людзей, чые сем’і пражываюць на Тайвані, дзяцей ваенных, якія страцілі бацькоў у ходзе прафесійнай дзейнасці. Вучні могуць таксама зарабіць дадатковыя балы ў выпадку ўдзелу ў навуковых алімпіядах  (руск.) і іншай навуковай дзейнасці, спартыўных спаборніцтвах, а таксама «па палітычных» або «маральных» якасцях.

Экзамен праводзіцца на працягу 2-3 дзён. Тры прадметы абавязковыя для здачы паўсюдна: кітайская мова, матэматыка, замежная мова — звычайна англійская, але можа быць таксама японская, руская або французская. Іншыя сем магчымых прадметаў — гэта: фізіка, хімія, біялогія, тэхналогія (інфармацыйныя тэхналогіі або агульная тэхналогія) і тры гуманітарныя: гісторыя, геаграфія, і паліталогія. З-за вялікага ціску і наступнага стрэсу пры здачы гаакаа многія кітайскія школьнікі адмаўляюцца ад яго.

З 2014 года ў некаторых рэгіёнах Кітая ў парадку эксперыменту тэстуецца сістэма, у якой абавязковыя тры прадметы такія ж, як у ранейшай сістэме, і ў дадатак трэба выбраць для здачы тры прадметы з наступных: гісторыя, геаграфія, палітыка, фізіка, хімія, біялогія[1].

У 2020 годзе колькасць тых, хто здае «Гаакаа», дасягнула 10,71 млн чалавек[2]. 13,42 мільёна чалавек зарэгістраваліся для ўдзелу ў агульнанацыянальных уступных іспытах у 2024 годзе[3].

  1. а б в «Гаокао» // Китай. — 2020. — № 7. — С. 15. — ISSN 1005-5010.
  2. а б Свобода! // Китай. — 2020. — № 8. — С. 9. — ISSN 1005-5010.
  3. Весткі з Кітая — zviazda.by
  • Мартин, О. Китайский экзамен гаокао : Новый феномен или наследство древнего Китая? [Текст] : /О. Мартин. 2013. — 9 c.
  • Сидорова, А. , Проблема безработицы среди выпускников вузов КНР в свете реформы высшего образования [Текст] /А. Сидорова//Проблемы Дальнего Востока № 4 : сб. статей. — М. :, 2011 . — С.140-150
  • Ministry of Education
  • Test Fever China Today, 2005.
  • China’s SAT Slate Magazine, June 4, 2008.
  • National University Entrance Examination for China, Ji-heng Zhang Translator, Harry Manos, The Physics Teacher March 1994—Volume 32, Issue 3, pp. 187–189
  • China Prep PBS documentary on students preparing for China’s National Higher Education Entrance Exam