Габар Пінтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Габар Пінтэр
Gábor Pintér
Сцяг
Апостальскі Нунцый у Гандурасе
з 12 лістапада 2019
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Наватус Ругамбва
Сцяг
7-ы Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь
13 мая 2016 — 12 лістапада 2019
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці
Пераемнік Архібіскуп Антэ Ёзіч

Адукацыя
Прафесія ксёндз
Нараджэнне 9 сакавіка 1964(1964-03-09)[1] (56 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 11 чэрвеня 1988

Га́бар Пі́нтэр (венг.: Gábor Pintér; нар. 9 сакавіка 1964, Кунсентмартан, Венгрыя) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, у 2016—2019 гадах быў Апостальскім нунцыем у Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 9 сакавіка 1964 года ў невялікім мястэчку Кунсентмартан у Венгрыі.

На святара быў пасвечаны 11 чэрвеня 1988 года ў Вацкай дыяцэзіі(руск.) бел. (Венгрыя). Атрымаў ступень доктара тэалогіі.

З 1 ліпеня 1996 года на дыпламатычнай службе Святога Прастола. Працаваў у Гаіці, Балівіі, краінах Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі (быў дарадцам Апостальскай нунцыятуры ў Вене).

13 мая 2016 Папа Рымскі Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім нунцыем у Беларусі. Адначасова з Папа надаў яму годнасць тытулярнага архібіскупа Велбужда. Тытулярная каталіцкая архіепархія ў Велбуждзе (Dioecesis Velebusdiensis) існавала ў сярэднявеччы на тэрыторыі сучаснай Балгарыі[2].

12 лістапада 2019 года папа Францішак прызначыў Габара Пінтэра Апостальскім Нунцыем у Гандурасе[3].

Валодае нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці
Апостальскі нунцый у Беларусі
13 мая 201612 лістапада 2019
Пераемнік:
архібіскуп Антэ Ёзіч