Галеас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галеас 17 стагоддзя

Галеас (ад італ.: Galeazza — вялікая галера), гальес — парусна-вяслярны карабель 16-17 стагоддзя, у еўрапейскім флоце. Прамежкавы тып судна паміж галерай і ветразевым суднам. Даўжыня да 80 метраў, шырыня 9-16 метраў, па 1 раду вёслаў з кожнага борта (па 9-10 весляроў), 3 мачты з косымі ветразямі, 2 палубы (ніжняя для весляроў, верхняя для салдат і гармат). Узбраенне да 70 гармат рознага калібру, надводны таран. Каманда 800—1200 чалавек. Упершыню выкарастаны венецыянцамі ў баі з туркамі пры Лепанта (1571).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]