Галена Людвігаўна Раманоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галена Людвігаўна Раманоўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 26 снежня 1908(1908-12-26)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 мая 1980(1980-05-17) (71 год)
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменніца, перакладчыца
Валодае мовамі: польская

Галена Людвігаўна Раманоўская (26 снежня 1908, Мінск — 17 мая 1980) — пісьменніца, перакладчыца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і чыгуначніка.

Скончыла ў Мінску польскі педагагічны тэхнікум (1929) і Беларускі вышэйшы педагагічны інстытут (1934). Да Вялікай Айчыннай вайны працавала ў школах Дзяржынскага раёна і Мінска, у газеце «Орка», на Беларускім радыё. У 19441963 гг. настаўнічала ў Мінску. Была членам секцыі польскіх пісьменнікаў Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавала вершы, апавяданні. Пісала на польскай мове. Асобнымі выданнямі выйшлі аповесці «З вясною ў спаборніцтве» (1933), «Пахне зямля» (1934). Перакладала на польскую мову асобныя творы беларускіх пісьменнікаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X