Гальская хроніка 452 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гальская хроніка 452 года (лац.: Chronica gallica a. CCCCLII) — познеантычная хроніка, якая апісвае падзеі ў Рымскай імперыі ў 379452 гадах.

Хроніка і яе аўтар[правіць | правіць зыходнік]

«Гальская хроніка 452 года» захавалася ў чатырох рукапісах, найстарэйшы з якіх (так званы Лонданскі рукапіс № 16974, які захоўваецца ў Брытанскім музеі) датаваны IX стагоддзем. Напісаная невядомым аўтарам у форме аналаў, гэта гістарычная крыніца з'яўляецца працягам «Хронікі» Ераніма. Доўгі час аўтарам лічыўся Праспер Аквітанскі, але ў наш час гэта меркаванне гісторыкамі адпрэчана. Мяркуецца, што хроніка складзена гальскім хрысціянінам, які жыў у Марселі або даліне ракі Роны. Пачынаючы выклад падзей з узыходжання на прастол імператара Феадосія I Вялікага (379 год), хроніка заканчваецца паведамленнем пра паход цара гунаў Атылы ў Італію (452 год). Верагодна год складання хронікі супадае з датай яе апошняга паведамлення[1].

Аўтар хронікі амаль уся ўвагу надае Заходняй Рымскай імперыі: апісаны падзеі, якія адбыліся ў Італіі, Брытаніі, Іспаніі, Афрыцы і, асабліва падрабязна, у Галіі. Візантыя згадваецца галоўным чынам толькі пры паведамленнях пра смерці імператараў. Хроніка ўтрымлівае важныя звесткі пра перамяшчэнні плямёнаў варвараў падчас Вялікага перасялення народаў, мецяжы багаўдаў і барацьбу са шматлікімі ерасямі. Сярод унікальных звестак — паведамленне пра заваяванне саксамі Брытаніі ў 441 годзе[2]. Гэта інфармацыя выклікала шырокую дыскусію сярод гісторыкаў па пытанні дакладнасці звестак, якія прыводзяцца раннесярэднявечнымі брытанскімі аўтарамі Гільдам[3] і Бедам[4] пра падзеі на востраве ў 440-х гадах[1].

Нягледзячы на памылкі ў храналогіі, асабліва шматлікія за перыяд з 424 да канца 440-х гадоў, «Гальская хроніка 452 года» з'яўляецца каштоўнай першаснай крыніцай па гісторыі Галіі і сумежных тэрыторый Рымскай імперыі 1-й паловы V стагоддзя. Гістарычная дакладнасць хронікі падмацоўваецца тым фактам, што яе аўтар блізкі геаграфічна і па часе да выкладзеных падзей.

Выданні хронікі[правіць | правіць зыходнік]

На лацінскай мове.

  • Chronica gallica a. CCCCLII et DXI. — Monumenta Germaniae Historica AA. T. IX. Chronica minora saec. IV, V, VI, VII. T. I. — Berlin, 1892. — P. 615—666.
  • Burgess R. The Gallic Chronicle of 452: A New Critical Edition with a Brief Introduction // Society and Culture in Late Antique Gaul. Revisiting the Sources / Ed. by Ralph W. Mathisen, Danuta Shanzer. — Aldershot: 2001. — С. 52 ff.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Гильда Премудрый. О погибели Британии. Фрагменты посланий. Жития Гильды. — СПб.: Алетейя, 2003. — С. 136—149. — 464 с. — ISBN 5-89329-539-0.
  2. Гальская хроніка 452 года, 126.
  3. Гільда Прамудры. «Пра пагібель Брытаніі», 20.
  4. Беда Вялебны. «Царкоўная гісторыя народа англаў», I.13—14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Burgess R.W. The Dark Ages Return to Fifth-Century Britain: The "Restored" Gallic Chronicle Exploded // Britannia. — 1990. — Т. 21. — С. 185-195.
  • Jones M.E., Casey J. The Gallic Chronicle Restored: A Chronology for the Anglo-Saxon Invasions and the End of Roman Britain // Britannia. — 1988. — Т. 19. — С. 367-398.
  • Jones M.E., Casey J. The Gallic Chronicle Exploded? // Britannia. — 1991. — Т. 22. — С. 212-215.
  • Miller M. The Last British Entry in the "Gallic Chronicles" // Britannia. — 1978. — Т. 9. — С. 315-318.
  • Muhlberger S. The Fifth-Century Chroniclers: Prosper, Hydatius and the Gallic Chronicle of 452. — ARCA Classical and Medieval Texts, Papers and Monographs 27. — Leeds, 1990.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]