Галіна Іванаўна Цэпава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Галіна Іванаўна Цэ́пава (27 сакавіка 1910, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 7 лютага 1985) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 19381962 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхалагічнай дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драматычныя і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С. Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]