Перайсці да зместу

Галіна Аляксандраўна Бяганская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Бяганская)
Галіна Аляксандраўна Бяганская
Дата нараджэння 10 мая 1934(1934-05-10) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Галіна Аляксандраўна Бяганская (10 мая 1934, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976).

Скончыла БПІ ў 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, з 1970 года — кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання БелНДІдзіпрасельбуда[1][2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску[3].

Асноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (19671973, у сааўтарстве А. П. Калніньшам[3]; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970, з П. Р. Бяляевай), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 19691971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 19701974), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 19791980, у сааўтарстве з В. Г. Котавым[3])[1].

Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб’ектаў сельскай архітэктуры[4].

Узнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым (1970), сярэбраным (1976), бронзавым (1969) медалямі ВДНГ СССР, ганаровым дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1972) за праект планіроўкі і забудовы цэнтральнай сядзібы саўгаса «Леніна» Горацкага раёна[3].

Зноскі

  1. а б Бяганская Галіна Аляксандраўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Беганская Галина Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  3. а б в г Беганская Галина Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. Беганская Галина Александровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)