Перайсці да зместу

Галіна Сямёнаўна Талкачова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Талкачова)
Галіна Сямёнаўна Талкачова
Дата нараджэння 3 сакавіка 1934(1934-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2020(2020-10-22)[1] (86 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР
IMDb ID 7592479

Галіна Сямёнаўна Талкачо́ва[2] (3 сакавіка 1934, Мінск — 22 кастрычніка 2020[3]) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларускай ССР (1990).

Нарадзілася ў Мінску. Пасля Вялікай Айчыннай вайны жыла ў Іванаве і Растове[3]. У 1957 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (курс К. Саннікава). Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Выканаўца характарных роляў. Творчасць Талкачовай адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатральнай формай. Ролі ў беларускім рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А. Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К. Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э. Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І. Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В. Розава), Марыя («Святая святых» І. Друцэ). Сярод іншых роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес[ru]» А. Астроўскага), Насця («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю. Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забіты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р. Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р. Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо, Чалавек, які плаціць» І. Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г. Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж. Както), Яна («Апошні закаханы» Н. Саймана).

  • Бордусава Г. Г. Талкачо́ва Галіна Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Толкачева Галина Семеновна // Современное искусство Республики Беларусь: справочник персоналий / Сост. В. П. Прокопцова, Л. А. Густова-Рунцо, Т. Н. Бабич и др. — Мн.: БГУКИ, 2018. — С. 387. — 452 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-522-195-2. (руск.)
  • Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае / І. Чаркас // Тэатр. Мінск. — 1984. — № 1.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 231. — 703 с. — 10 000 экз.