Галіна Іванаўна Цэпава
Галіна Іванаўна Цэпава | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 лютага 1985 (74 гады) |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал[d] |
Галіна Іванаўна Цэ́пава (27 сакавіка 1910, Ніжні Ноўгарад, Расія — 7 лютага 1985) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 1938—1962 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхалагічнай дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драматычныя і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С. Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цэпава Галіна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
- Памерлі 7 лютага
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выпускнікі ДІТМа
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Мецца-сапрана
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі