Ганад Бадрыевіч Чарказян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганад Бадрыевіч Чарказян
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1946(1946-10-18) (72 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт
Валодае мовамі: курдская мова і армянская мова
Узнагароды: Medal of Francis Skorina rib.png

Ганад Бадрыевіч Чарказян (псеўданім: Торнэ Бадр; 18 кастрычніка 1946, сяло Ерасхаун, Акцембяранскі раён, Арменія) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы № 1 у Ерэване (1967—1968). Працаваў токарам на суднарамонтным заводзе ў горадзе Туапсэ Краснадарскага края (1968—1969). Служыў у Савецкай Арміі (1969—1971). Працаваў выхавацелем прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 27 у Эчміядзіне (1971—1973, Арменія). З 1973 г. жыве і працуе ў Мінску: старшы тэхнік у Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце, інжынер-сметчык рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 10, начальнік участка рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 15. Завочна скончыў Ерэванскі індустрыяльны тэхнікум (1974), будаўніча-педагагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1984). З чэрвеня 1982 г. — інжынер-тэхнолаг мінскага ўчастка Слонімскай фабрыкі «Гасцінічная мэбля».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (часопіс «Пионер», Ерэван). У друку Беларусі выступае з 1977 г. Піша на курдскай і армянскай мовах. У Мінску ў перакладзе на рускую мову выйшлі зборнікі паэзіі «Прочность» (з армянскай, 1980), «Цвет доброты» (з курдскай, 1986), «Пространство и время» (з курдскай, 1990).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Францыска Скарыны (2017)[1].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 373 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (10 кастрычніка 2017).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганад Бадрыевіч Чарказян // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.