Феадосій (Більчанка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архіепіскап Феадосій
Архіепіскап Феадосій
Епіскап Полацкі і Глыбоцкі
10 жніўня 1997 — 30 жніўня 2019
Царква Беларускі Экзархат Рускай праваслаўнай царквы
Папярэднік Глеб (Савін)
Пераемнік Ігнацій (Луковіч)

Адукацыя
Імя пры нараджэнні Павел Захаравіч Більчанка
Нараджэнне 24 снежня 1943(1943-12-24) (76 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану архіепіскап
Епіскапская хіратонія 10 жніўня 1997

Узнагароды
ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені Ордэн прападобнай Ефрасінні Полацкай Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Архіепіскап Феадосій (свецкае імя Павел Захаравіч Більчанка; нар. 24 снежня 1943, Батумі) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Батумі ў сям’і вайскоўцаў. З 1960 па 1964 гады навучаўся ў Харкаўскім электрамеханічным тэхнікуме, па заканчэнні якога працаваў у Інстытуце нізкіх тэмператур, затым у Інстытуце радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук УССР і адначасова вучыўся ў Харкаўскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1970 годзе. З 1967 па 1970 год працаваў у Кіеўскім аддзяленні інстытута «Энергосетьпроект».

У 1970 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю і праз тры гады быў прыняты ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1978 годзе.

Па заканчэнні вучобы выкладаў гамілетыку і працаваў на пасадзе памочніка, а ў 1983 годзе — старэйшага памочніка інспектара МДАіС. З 1986 па 1997 гады паслядоўна займаў пасады памочніка інспектара па завочнаму сектару МДАіС, памочніка рэктара па выкладчыцкай працы, начальніка харчовай службы МДАіС. З 1996 года выкладаў гамілетыку ў Маскоўскай духоўнай акадэміі.

Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1997 года архімандрыту Феадосію (Більчанку) вызначана быць епіскапам Полацкім і Глыбоцкім.

9 жніўня 1997 года ў Полацкім кафедральным Свята-Богаяўленскім саборы пасля ўсяночнага трывання Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні членаў Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў нарачэнне архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

10 жніўня 1997 года за Бажэственнай літургіяй у Свята-Багаяўленскім саборы Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні Праасвяшчэнных, якія прымалі ўдзел у нарачэнні, здзейсніў хіратонію архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага.

У лістападзе 2002 г. абараніў дысертацыю на ступень магістра багаслоўя.

24 лютага 2006 г. узведзены ў сан архіепіскапа.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2003 г. — ордэн св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ст.;
  • 1988 г. — ордэн прп. Сергія Раданежскага II ст.;
  • 1986 г. — ордэн прп. Сергія Раданежскага IІI ст.;
  • ордэн прп. Еўфрасінні Полацкай (БПЦ);
  • ордэн свц. Кірыла Тураўскага (БПЦ).
  • Ганаровы грамадзянін г. Полацка (2007)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]