Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч
Дата нараджэння 27 сакавіка 1921(1921-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 2014(2014-03-07) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19401945
Званне сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За адвагу» Медаль «За баявыя заслугі»

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч (27 сакавіка 1921 — 7 сакавіка 2014) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пашкевіч С. А., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Полацку ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў працаваў кавалём. У Чырвоную Армію прызваны ў 1940 годзе[1]. Служыў у інжынерна-пантонных часцях Адэскай ваеннай акругі (Горад Сарокі, Малдаўскай ССР).

Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з 1941 года. Ваяваў на Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Стэпавым, 2-ім Украінскім франтах. Удзельнік абарончых бітв у Малдавіі, на поўдні Украіны і ў Данбасе летам -восенню 1941 года, абарончых бітв летам-восенню 1942 года на Доне, Сталінградскай бітвы, Курскай бітвы, Белгародска-Харкаўскай  (руск.), бітвы за Дняпро, Яска-Кішынёўскай  (руск.), Бухарэсцка-Арадскай  (руск.), Дзербецэнскай  (руск.), быў паранены. У 1943—1991 гадах — член ВКП(б)/КПСС.

У пачатку снежня 1944 года, сяржант Пашкевіч камандаваў аддзяленнем 7-га асобнага матарызаванага пантонна-маставога батальёна (1-я пантонна-маставая брыгада  (руск.), 46-я армія  (руск.), 2-й Украінскі фронт), калі разам з ім прыняў удзел у фарсіраванні Дуная ў раёне Сегедчэпа (Венгрыя). Аддзяленнем быў сабраны паром для перапраўкі байцоў на плацдарм; усяго было зроблена сем рэйсаў пад бесперапнынным артабстрэлам і ударамі авіяцыі, нягледзячы на прабоіну парома і вялікія страты сярод асбістага саставу, быў паспяхова выкананы загад аб дастаўцы артылерыі на плацдарм. 24 сакавіка 1945 года Пашкевічу С. А. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1]. Прыняў удзел у Венскай и Браціслаўска-Брноўскай  (руск.) наступальных аперацый. Удзельнік Парада Перамогі 24 чэрвеня 1945 года у Маскве[2].

Дэмабілізаваўшыся пасля вайны, Пашкевіч С. А. вярнуўся ў Полацк[1]. З 1946 года — дырэктар прамкамбіната, потым старшыня райспажыўсаюза. З 1952 года — дырэктар Шаркоўшчынскага аддзялення прадпрыемства «Віцебскаблнарыхтленпрам», затым дырэктар Сіроцінскага ільнозавода. З 1963 года — слесар завода «Шкловалакно» у Полацку. Да баявых узнагарод дадаліся ордэн і медалі за доблесную працу. З 1991 года — на пенсіі. Памёр 7 сакавіка 2014 года[2].

21 красавіка 1970 года Пашкевіч стаў ганаровым грамадзянінам Полацка. Ганаровы салдат 9-га асобнага міліцэйскага спецыяльнага батальёна унутраных войск МУС Рэспублікі Беларусь[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. а б в г Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч на сайце «Героі краіны»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч на сайце «Героі краіны»