Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла
сцяг
Старшыня Полацкага гарадскога выканаўчага камітэта
сцяг
23 лютага 1999 — люты 2011
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік: Аляксандр Рыгоравіч Пазняк
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 12 жніўня 1950(1950-08-12) (69 гадоў)
 
Узнагароды:

Уладзімір Сцяпанавіч Тачыла (нар. 12 жніўня 1950, Карпекі, Полацкі раён, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 годзе ў вёсцы Карпекі Полацкага раёна. Скончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, служыў у Савецкай Арміі. Працоўную дзейнасць пачаў майстрам працоўнага навучання Полацкага СПТВ-13. Скончыў у 1978 годзе Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (інжэнер-механік)[1], у 1988 годзе Мінскую вышэйшую партыйную школу, ў 1997 годзе Міжнародны інстытут менеджменту[2], аспірантуру ў ПДУ.

З 1974 года старшы інжынер, начальнік механізаванага атрада Полацкага раённага аб’яднання «Сельгастэхніцы». На партыйнай рабоце прайшоў шлях ад інструктара да другога сакратара Полацкага райкама КПБ. Працаваў на гаспадарчай рабоце. З 1993 — намеснік, з 1998 года першы намеснік старшыні, з 23 лютага 1999 па люты 2011 — старшыня Полацкага гарвыканкама[1]. Пасля выхаду на пенсію пражывае ў Полацку[2].

На пасадзе старшыні гарвыканкама разам з Мікалаем Ільніцкім, дырэктарам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, займаўся адраджэннем горада. Паводле меркавання пісьменніка Уладзіміра Арлова[3]:

" «У Полацку шчасліва супалі дзве вельмі патрыятычна настроеныя асобы. Асобы, безумоўна, творчыя, дзейсныя, якія могуць свае ідэі не толькі генераваць, але і ўвасабляць. Яны супалі ў часе і трапілі на ключавыя для Полацку пасады».

"

За час кіравання горадам было створана мноства новых музеяў і помнікаў, у тым ліку помнікі Ефрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму, Усяславу Чарадзею, памятны знак Геаграфічны цэнтр Еўропы, помнік літары «Ў». Таксама з ініцыятывы гарадскіх уладаў праводзілася дэсаветызацыя тапаніміі: цэнтральны праспект Карла Маркса ў 2009 годзе быў перайменаваны ў гонар Францыска Скарыны, вуліца Фрунзэ стала называцца вуліцай Еўфрасінні Полацкай, вуліца Леніна — Ніжне-Пакроўскай. Быў адноўлены будынак езуіцкага калегіума, які ў 1990-я гады стаяў закінуты, у яго ў 2005 годзе ў пераехаў гістарычна-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Меў намер аднавіць барочны сабор Святога Стэфана на плошчы Свабоды, які быў зруйнаваны ў 1964 годзе, а на яго месцы пабудаваны дзевяціпавярховы жылы дом[3].

У лютым 2011 года звесткі пра тое, што Уладзіміру Тачылу знялі з пасады старшыня гарвыканкама, былі абнародаваныя якраз тады, калі ён браў удзел у гарадскім сходзе[4].

З 30 мая 2011 года намеснік старшыні футбольным клубе «Нафтан»[5], потым з’ехаў у расійскі горад Электрасталь (пабрацім Полацка), дзе працаваў у мясцовым хакейным клубе[6].

У 2012 годзе Уладзіміру Тачылу, былому старшыні Полацкага райвыканкама Валерыю Палідаўцу, а таксама іх намеснікам — Сяргею Куксаву і Алегу Ермаковічу былі прад’яўлены абвінавачванні па частцы 2 артыкула 344 КК «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей ці матэрыяльных аб’ектаў, якім можа быць прысвоены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей» і па частцы 3 артыкула 324 КК «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі». У 2009 годзе яны незаконна вылучылі для сябе і сваіх блізкіх зямельных участкаў для індывідуальнага будаўніцтва ў Полацку ў зоне ахоўнага ландшафту, на тэрыторыі, якая прылягае да Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра[7]. Тачыла і Палідавец цалкам пакрылі матэрыяльную і іншую шкоду, нанесеную іх дзеяннямі, і 27 снежня 2012 года былі памілаваны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і цалкам вызвалены ад крымінальнай адказнасці[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны знакам «За заслугі перад Полацкам». У 2010 годзе прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка[2]. Мае ўзнагароды ад праваслаўнай царквы[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей[1].

Зноскі