Андрэй Уладзіміравіч Праневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Праневіч
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзіўся 5 жніўня 1983(1983-08-05) (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры 2008 — цяперашні час
Трэнеры Сямён Сушчын[1]
Спартыўнае званне

Андрэй Уладзіміравіч Праневіч (нар. 5 жніўня 1983, Рудзенск, Мінская вобласць) — беларускі фехтавальшчык-калясачнік на шпагах і шаблях. Чэмпіён летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 года.

Біяграфія і кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Рудзенска, ва ўзросце аднаго года з бацькамі пераехаў у вёску Салонікі Полацкага раёна. У 1993 годзе ў час гульняў на будоўлі зламаў пазваночнік, пасля чаго атрымаў інваліднасць I групы[1].

Спачатку гуляў у тэніс у Полацкім клубе інвалідаў, у 2008 годзе пачаў займацца паралімпійскім фехтаваннем пад кіраўніцтвам С. Я. Сушчына[1]. З 2011 года ўваходзіць у склад Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па фехтаванні на інвалідных калясках[1].

У 2013 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Беларусі, у 2016 годзе — чэмпіён Беларусі[2].

У 2014 годзе паспяхова выступіў на міжанродных спаборніцтвах: у студзені заняў 2-е месца на этапе Кубка свету ў Германіі, у сакавіку — 3-е месца на этапе Кубка свету ў Італіі, у чэрвені — 1-е месца на Чэмпіянаце Еўропы ў Францыі, у жніўні — 2-е месца на этапе Кубка свету ў Польшчы.

На Чэмпіянаце свету 2015 года ў Эгеры выйграў бронзавы медаль у індывідуальным фехтаванні на шпагах[2].

Выступаючы на XV летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра заняў першае месца ў фехтаванні на шпагах, абгуляўшы іракскага фехтавальшчыка Алі Амара з лікам 15:14[2]. Андрэй Праневіч стаў першым беларускім паралімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.

У 2018 годзе — сярэбраны прызёр Чэмпіяната Еўропы, у 2019 годзе — бронзавы прызёр Чэмпіяната свету ў Карэі.

На пачатак 2021 года займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу сярод спартсменаў па паралімпійскім фехтаванні.

На XVI летніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа выступаў у фехтаванні на шпагах і шаблях. У матчы за бронзу на шпагах прайграў брытанскаму спартсмену Дзімітру Куцью і заняў 4-е месца, у спаборніцтвах на шаблях завяршыў выступленне паразай у 1/8 фінале і заняў выніковае 10-е месца[3].

Жыве ў Полацку. Студэнт гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[4]. Трэніруецца ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені (2016). Удастоены званняў ганаровага грамадзяніна Полацка (2017), «Чалавек года Віцебшчыны-2016» і «Чалавек года Полаччыны-2014»[4].

Зноскі

  1. а б в г Мастер спорта международного класса по фехтованию на инвалидных колясках Андрей Праневич – о жизни, золоте и любви (руск.). Республиканская ассоциация инвалидов-колясочников (28 красавіка 2021). Праверана 22 верасня 2021.
  2. а б в Андрей Праневич: Я просто ехал фехтовать... (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (26 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
  3. Олимпиада. Паралимпиада. Андрей Праневич не сумел завоевать бронзу в фехтовании на колясках (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (26 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 22 верасня 2021.
  4. а б Паралимпийский чемпион Андрей Праневич рассказал о подготовке к Играм в Токио-2020, детской травме и безбарьерной среде в Полоцке (руск.). Віцьбічы (10 красавіка 2019). Праверана 22 верасня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]