Гандлёвы авіяносец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
M/V Rapana — нафтавы танкер, пераабсталяваны ў гандлёвы авіяносец.

Гандлё́вы авіяно́сец (англ.: Merchant aircraft carrier) — пераабсталяванае гандлёвае судна ў ВМФ Вялікабрытаніі і Нідэрландаў часоў Другой сусветнай вайны (звычайна балкер або танкер), абсталяванае лётнай палубай, надбудовай-востравам, якое нясе авіягрупу, але якое ходзіць пад гандлёвым сцягам і здольнае ажыццяўляць перавозку грузаў. Гандлёвыя авіяносцы неслі ўсяго некалькі (3-4) самалётаў састарэлых канструкцый. Ўзлёт і пасадка былі вельмі цяжкімі, у сувязі з чым лётчыкі нярэдка проста пакідалі самалёт пасля баявога вылету, саджаючы яго на ваду блізу судна, нягледзячы на тое, што лётны склад старанна адбіраўся. Выкарыстоўваліся да пачатку будаўніцтва эскортных авіяносцаў для барацьбы з падводнымі лодкамі і самалётамі люфтвафэ. Пераабсталяваныя ў адносна невялікай колькасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]