Дрэдноўт
Дрэдно́ўт (англ.: dreadnought — «бясстрашны», па імені першага карабля гэтага класа) — пакаленне артылерыйскіх ваенных караблёў, якое з'явілася ў пачатку XX стагоддзя, характэрнай асаблівасцю якіх было аднароднае артылерыйскае ўзбраенне з вялікага ліку гармат толькі буйнога калібра (all-big-gun). У шырокім сэнсе тэрмін можа прымяняцца да караблёў розных класаў, якія валодаюць гэтай асаблівасцю (лінейным караблям, лінейным крэйсерам, цяжкім крэйсерам і г. д.), Аднак найбольш часта гэта паняцце асацыюецца з лінейным караблём і з'яўляецца сінонімам лінейнага карабля першай чвэрці XX стагоддзя. Апошні ў свеце дрэдноўт — «Вэнгард» — быў пабудаваны ў Велікабрытаніі ў 1946 годзе, і служыў да канца 1950-х гадоў.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тарас А. Е. Энциклопедия броненосцев и линкоров. — М.: Харвест, АСТ, 2002. — ISBN 985-13-1009-3. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя караблёў (руск.)