Рачны манітор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Польскія маніторы "Торунь" і "Варшава" Пінскай Флатыліі міжваеннага перыяду.
Сучасны румынскі дунайскі манітор "Ion C. Brătianu"

Рачны́ маніто́р — клас вялікіх браніраваных артылерыйскіх караблёў, прызначаных для службы на ўнутраных вадаёмах — рэках і азёрах (у складзе рачных флатылій).

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Рачны манітор быў прызначаны для абстрэлу наземных мэтаў, падтрымкі сухапутных войскаў, падтрымкі дэсантаў, абароны перапраў і для барацьбы з рачнымі караблямі праціўніка. Ён быў узброены гарматамі і кулямётамі. Водазмяшчэнне і памеры рачных манітораў значна вагаліся ў залежнасці ад глыбіні рэк, на якіх яны выкарыстоўваліся – ад 70-100 тон (польскія маніторы, якія выкарыстоўваліся на Прыпяці) праз маніторы 300-500 тон (напрыклад, большасць дунайскіх манітораў), да манітораў агульнай вагой да 1000 тон, якія выкарыстоўваліся на Амуры. Асадка вагалася ад 0,4 м да 1,5 м. Рачныя маніторы, у асноўным, былі ўзброеныя 2-4 гарматамі калібра ад 75 мм да 120 мм, размешчаных у вежавых устаноўках. Мацней былі савецкія амурскія маніторы, узброеныя аж да 8 гарматаў 120 мм або 4 гарматамі 130 мм. Акрамя таго, маніторы мелі мелкакаліберную артылерыю, або зенітныя гарматы і кулямёты. Маніторы былі, у асноўным, злёгку браняваныя, радзей сустракаліся цяжэй браніраваныя адзінкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клас рачных манітораў з'явіўся ў ЗША падчас грамадзянскай вайны, ён пазначаў караблі тыпу «Манітор» (браніраваныя, з нізкім корпусам і маючыя ўзброеныя вежы) памерамі, якія дазвалялі іх выкарыстанне на рэках. Рачныя маніторы выкарыстоўваліся, перш за ўсё, падчас абедзвюх сусветных войнаў, у асноўным на Дунаі (Аўстрыя, Венгрыя, Румынія, Югаславія) і рэках СССР і Кітая. Адзінкі гэтага тыпу выкарыстоўваліся таксама ў 1939 годзе ў Польшчы, у басейне Прыпяці (Рачная Флатылія Ваенна-марскога флоту), а таксама часова на Вісле. Пасля Другой сусветнай вайны гэты клас практычна загас, але падчас вайны ў В'етнаме ўзброеныя сілы ЗША пачалі выкарыстоўваць нядаўна пабудаваныя маніторы ў дэльце Меконга (гэта былі невялікія караблі, памерам з катар). Акрамя таго, рачныя маніторы выкарыстоўваліся пасля вайны і ў далейшым у СССР для патрулявання мяжы з Кітаем. У цяперашні час рачныя маніторы выкарыстоўваюцца ў рачных флатыліях Дуная і Амазонкі: румынскія маніторы тыпу «Mihail Kogălniceanu» і бразільскі манітор «Parnaíba» (U-17).

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Назва (тып) Краіна

Год увода ў эксплуатацыю

Водазмяшчэнне Даўжыня / шырыня / асадка Узбраенне (Колькасць × калібр) Браніраванне (макс.) Заўвагі
USS «Ozark» ЗША

1864

578 т 54,9 / 15,2 / 1,5 м 2 × 279 мм, 1 × 254 мм, 3 × 229 мм вежа 152 мм, барты 63 мм (жалезныя) дзейнічаў у прытоках Місісіпі[1]
тып Milwaukee ЗША

1864

1300 т 69,8 / 17 / 1,8 м 4 × 279 мм вежа 203 мм, барты 76 мм (жалезныя) пабудавана 4 судны, дзейнічалі ў прытоках Місісіпі[1]
SMS «Leitha» Аўстра-Венгрыя

1872

310 т 50 / 8,1 / 1,1 м 2 × 150 мм (першапачаткова) вежа 50 мм, барты 44 мм блізнюк «Maros», дзейнічалі на Дунаі

(першыя аўстрыйскія маніторы)[2]

SMS «Temes» Аўстра-Венгрыя

1905

442 т 56 / 9,6 / 1,2 м 2 × 120 мм, 1 × 120 мм гаўбіца, 2 × 37 мм, 1 км вежа 75 мм, барты 40 мм блізнюк «Bodrog»; дзейнічалі на Дунаі

(пазней румынскі «Ardeal»)[3]

тып Bratianu Румынія

1907

680 / 750 т 63,5 / 10,3 / 1,8 м 3 × 120 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 4 × 47 мм (першапачаткова) вежа 75 мм, барты 70 мм 4 судны, аўстрыйскай пабудовы, дзейнічалі на Дунаі [4]
тып Шторм Расійская імперыя / СССР

1910

963 /1000 т 70,9 / 12,8 / 1,4 м 2 × 152 мм, 4 × 120 мм (першапачаткова) вежа 76 мм, барты 76 мм 8 суднаў; дзейнічалі на Амуры[5]
тып Humber Вялікабрытанія

1914

1260 / 1520 т 81,3 / 14,9 / 1,7 м 2 × 152 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 4 × 47 мм вежа 100 мм, барты 75 мм 3 судны, першапачаткова будаваліся для Бразіліі[6]
SMS «Sava» Аўстра-Венгрыя

1915

600 т 61 / 10,3 / 1,3 м 2 × 120 мм, 2 × 120 мм гаўбіца, 2 × 70 мм СПА, 2 × 47 мм вежа 50 мм, барты 40 мм блізнюк «Bosna»; дзейнічалі на Дунаі

(пазней румынскі «Bucovina»)[7]

тып Warszawagdański») Польша

1920

110 / 126 tт 34,5 (м.п.) / 5,1 / 0,8 m 3 × 75 мм вежа і барты 8 мм 4 судны; дзейнічалі на Прыпяці[8]
тып Kraków Польша

1926

70 / 90 т 35 / 6 / 0,4 м 3 × 100 мм вежа і барты да 8 мм 2 судны; дзейнічалі на Прыпяці[8]
тып Жалезнякоў СССР

1936

230 /263 т 51,2 / 8,2 / 0,9 м 2 × 102 мм, 2 × 45 мм вежа 30 мм, барты 16 мм 6 суднаў; дзейнічалі на Дняпры і Дунаі[5]
«Parnaiba» Бразілія

1938

620 /720 т 55,02 / 10,1 / 1,6 м 1 × 152 мм, 2 × 87 мм, 2 × 47 мм, 4 × 20 мм барты 76 мм[9] у страі (па стану на 2017 год)
тып Хасан СССР

1942

1704 /1900 т 88,03 / 11,1 / 2,94 м 6 × 130 мм, 4 × 76 мм СПА, 6 × 45 мм СПА барты 75 мм 3 судны; дзейнічалі на ніжнім Амуры і ў Татарскім праліве — найбольшыя рачныя маніторы свету[5]
Program 5 MON (Манітор) ЗША

1968

76 т 18,4 / 5,3 / 1 м 1 × 105 мм, 1 × 40 мм, 2 × 20 мм лёгкая браня + экраны кумулятыўныя дзейнічалі ў Міконге[10]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Angus Konstam, Union River Ironclad 1861-65, New Vanguard no. 56, Osprey Publishing 2002, ISBN 1-84176-444-2, С.42-43
  2. G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.24
  3. G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., С.52
  4. С. В. Патянин, М. С. Барабанов. Корабли Второй мировой войны. ВМС Балканских государств и стран Восточного Средиземноморья. Москва, Морская Кампания (№ 3), 2007. С.26-27
  5. 5,0 5,1 5,2 С.В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМФ СССР 1941-1945 гг. — Москва: Коллекция, 2009. — 64 с. — (Морская компания от Балакина и Дашьяна). — 600 экз. С.54-56
  6. Robert Gardiner (red.), Conway's All the World's Fighting Ships: 1906-1921, US Naval Institute Press, Annapolis, 1985, ISBN 0-87021-907-3G. С.42
  7. G. Pawlik, H. Christ, H. Winkler. Die k.u.k...., C.82
  8. 8,0 8,1 Jerzy Pertek. Wielkie dni małej floty. Poznań, 1976. С.604
  9. С. В. Патянин, М. С. Барабанов, Н. В.Митюков. ВМС стран Латинской Америки и Азии // Корабли Второй мировой войны.. — М.: ООО «Коллекция», 2008. — («Морская кампания»). — 600 экз., С.21
  10. Gordon L. Rottman, Vietnam Riverine Craf 1962-75, New Vanguard no. 128, Osprey Publishing 2006, ISBN 1-84176-931-2, С.33-35

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Georg Pawlik, Heinz Christ, Herbert Winkler. Die k.u.k. Donauflottille 1870–1918, Graz, 1989, ISBN 978-3-900310-45-5

Глядзі таксама[правіць | правіць зыходнік]