Цяжкі крэйсер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Хокінс» (Вялікабрытанія) — першы цяжкі крэйсер у свеце…
…і апошні з дабудаваных — амерыканскі «Ньюпарт-Ньюс»

Ця́жкі крэ́йсерпадклас артылерыйскіх крэйсераў, будаўніцтва якіх вялося з 1916 [1] па 1953 год. Тэрмін «цяжкі крэйсер» быў афіцыйна ўведзены Лонданскім марскім дагаворам 1930 года для адрознення іх ад меней буйных лёгкіх крэйсераў, узброеных артылерыяй калібра не больш за 155 мм. Да 1930 года цяжкія крэйсеры называліся «Вашынгтонскімі». Стандартнае водазмяшчэнне цяжкіх крэйсераў абмяжоўвалася 10 тыс. тон, а калібр артылерыі — 203 мм. У сістэме марскіх ўзбраенняў цяжкія крэйсеры займалі прамежкавае месца паміж лёгкімі і лінейнымі крэйсерамі. У шэрагу краін, у прыватнасці, у Германіі і СССР, існавалі або праектаваліся цяжкія крэйсеры, якія істотна адрозніваліся ад міжнароднага стандарта. Цяжкія крэйсеры складалі важную частку флатоў ўсіх вядучых марскіх дзяржаў і прымалі актыўны ўдзел ва Другой сусветнай вайне. Пасля яе заканчэння невялікая колькасць адзінак захавалася ў флатах Аргенціны, Іспаніі і ЗША. Апошнія караблі гэтага класа былі спісаныя ў 1991 годзе, пасля доўгага знаходжання ў рэзерве.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Першыя прадстаўнікі класа цяжкіх крэйсераў — крэйсеры тыпу «Хокінс», пры закладцы класіфікаваліся як лёгкія крэйсеры, а пасля заключэння Вашынгтонскага дагавора 1922 г. сталі класіфікавацца як цяжкія крэйсеры: Донец А.. Тяжёлые крейсера типа «Хоукинс». Перипетии постройки и межвоенного периода службы. Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 25 апреля 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1906—1921. — Annapolis, Maryland, U.S.A.: Naval Institute Press, 1985. — ISBN 0-87021-907-3.
  • Conway’s All the World’s Fighting Ships, 1922—1946. — London: Conway Maritime Press, 1980. — ISBN 0-85177-146-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]