Авіяносны крэйсер



Авіяно́сны крэ́йсер (англ.: aviation cruiser, англ.: aircraft cruiser, англ.: carrier cruiser, англ.: seaplane cruiser) — разнародная па сваіх характарыстыках група караблёў, якая спалучае ў сабе элементы крэйсерскага ўзбраення (артылерыя; супрацьлодкавыя, зенітныя, супрацькарабельныя ракетныя комплексы) і авіяцыйнае ўзбраенне.
Да авіяносных крэйсераў можна аднесці наступныя тыпы караблёў:
- крэйсеры 1930-х гадоў, абсталяваныя для базавання гідрасамалётаў (шведскі крэйсер «Готланд», японскі крэйсер «Магамі»);
- крэйсеры-верталётаносцы, якія будаваліся ў 1960-х гадах (савецкія «Масква» і «Ленінград», французскі крэйсер «Жанна д’Арк», італьянскія «Андрэа Дорыя» і «Віторыа-Венета»);
- цяжкія явіяносныя крэйсеры (ЦАКР, ЦАВКР), якія будаваліся ў СССР з 1970-х гадоў («Кіеў», «Мінск», «Наварасійск», «Адмірал Гаршкоў», «Адмірал Кузняцоў», недабудаваныя «Вараг» і «Ульянаўск»);
- італьянскі авіяносны крэйсер «Джузэпэ Гарыбальдзі» (увайшоў у строй 30 верасня 1985);
- японскія эскадраныя мінаносцы-верталётаносцы тыпу «Хюга» (у строй увайшлі два караблі 18 сакавіка 2009 і 14 сакавіка 2011).
З некаторай нацяжкай да авіяносных крэйсераў можна аднесці некалькі тыпаў караблёў, якія ніколі афіцыйна не называліся, аднак валодалі прыкметамі авіяноснага крэйсера:
- крэйсеры, якія ў 1920—1930-я гады па якіх-небудзь прычынах былі перабудаваныя ў авіяносцы, але захаваўшыя (па меншай меры, на некаторы час) артылерыйскае ўзбраенне (англійскі авіяносец «Фьюрыес», амерыканскія «Лексінгтан» і «Саратога», японскія «Акагі» і «Кага»;
- англійскія авіяносцы тыпу «Інвінсібл», якія ў працэсе праектавання называліся крэйсерамі з суцэльнай палубай (англ.: trough-deck cruiser), аднак пасля ўступлення ў строй класіфікуюцца як лёгкія авіяносцы. Першапачаткова гэтыя караблі былі ўзброеныя ЗРК «Сі Дарт» сярэдняй далёкасці, што па класіфікацыі НАТА 1970-х гадоў з’яўлялася прыкметай ракетнага крэйсера.
У цяперашні час практычна на ўсіх баявых караблях ад карвета і вышэй грунтуецца невялікая колькасць супрацьлодкавых і пошукава-выратавальных верталётаў. Таму з авіяноснымі крэйсерамі не варта блытаць сучасныя крэйсеры (тыпаў «Кіраў», «Слава», «Тыкандэрога»), якія ў якасці штатнага ўзбраення нясуць 1—3 верталёта.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балакин С. А., Заболоцкий В. П. Советские авианосцы. Авианесущие крейсера адмирала Горшкова. — М.: Коллекция, Яуза, ЭКСМО, 2007. — 240 с.: ил.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Проект ТАКР — 11433(1433M)- НОВОРОССИЙСК. — Архив — Подробные описания.
- Проекты ТАКР — 1143 — КИЕВ. МИНСК. Проект ТАКР — 11433(1433М) — НОВОРОССИЙСК. — Архив — Подробные описания.
- Проект ТАКР 1143.4 — БАКУ — АДМИРАЛ ГОРШКОВ Архивн.- Подробное описание проекта.
- Авианесущие Крейсера Класса «Киев» Архівавана 28 красавіка 2009.
- Авианесущие Крейсера Класса «Адмирал Кузнецов» Архівавана 12 сакавіка 2007.
- Тяжёлые авианесущие крейсера СССР/России
- Авианесущие крейсера