Ганна Ахрамовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Ахрамовіч
Дата нараджэння 1890
Месца нараджэння
Дата смерці 1977
Месца смерці
Бацька Мікалай
Жонка Аўгусцін Ахрамовіч
Дзеці Зянон, Міхал, Тамара, Уладзімір

Ганна Ахрамовіч (дзяв. Максімовіч) (18901977) — сябра Мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Маці іншага ўдзельніка падполля — Зянона Ахрамовіча[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1890 г. у в. Ахрэмаўцы, Ковенскай губерні ў Расійскай імперыі (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці).

Перад Першай сусветнай вайной працавала ў Пецярбургу. Там жа пазнаёміўся і выйшла замуж за Аўгусціна Ахрамовіча, які таксама працаваў у Пецярбургу. Пасля падпісання мірнай дамовы ў 1920 годзе паміж Польшчай і Савецкай Расіяй разам з мужам вярнулася ў Беларусь, на спадчынны хутар мужа каля в. Чарняты. У сям’і было чацвёра дзяцей — дачка і трое сыноў. Зянон Ахрамовіч быў самы маладзейшы, старэйшымі былі Міхал, Уладзімір і Тамара. Паводле Зянона Ахрамовіча, калі Ганна выйшла за Аўгусціна, яны павянчаліся ў касцёле, але яна засталася праваслаўнай да канца жыцця, а спавядацца хадзіла і да папа і да ксяндза.

У 1949 г. пасіўна далучылася да антыкамуністычнай дзейнасці у складзе мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля. Сын Зянон разам з кіраўніком падпольнай арганізацыі Расціславам Лапіцкім распаўсюджваў улёткі, перахоўваў на хутары Аўгусціна Ахрамовіча друкарку, на якой друкаваліся ўлёткі. Паводле Зянона Ахрамовіча, яго бацькі падтрымлівалі дзейнасць юнакоў: «Бацькі мае ведалі, чым мы займаемся. Часам мы там у лазні друкавалі цэлымі днямі. То бацькі прыходзілі і клікалі есці. Усе ведалі, і брат старэйшы ведаў — Валодзя».

Арыштаваная ў сакавіку 1950 года. Сын Зянон заявіў савецкім карным органам, што бацькі нічога ня ведалі і ўзяў усё на сябе, але яны таксама былі арыштаваныя. Была трыманыя асобна ад мужа і сына. 1720 ліпеня 1950 г. была асуджана вайсковым трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі па справе мядзельска-смаргонскага падполля на 25 гадоў зняволення ў савецкіх канцлагерах. У прыгаворы была пазначаная як беларуска. Паводле Зянона Ахрамовіча, пасля суду спачатку была трыманая ў Бабруйску, дзе працавала швачкай, а потым разам з мужам была вывезеная ў Хабараўскі край, але ў розныя канцлагеры. У лагерах амаль не працавала, бо была старая, але часамі падпрацоўвала як швачка.

Вызваленая ў 1955 г. Вярнулася разам з мужам на Смаргоншчыну. Сын Зянон у 1958 годзе выехаў у Польшчу. Разам з мужам пераехала у Лідсбарк да сына, пабылі ў Лідсбарку год, а потым пераехалі да Зянона ў Эльблёнг.

Памерла у 1977 годзе.

Зноскі

  1. http://www.slounik.org/154735.html Біяграфія Ганны Ахрамовіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антысавецкія рухі ў Беларусі. 1944—1956. Даведнік, — Мінск, 1999. — ISBN 985-6374-07-3.
  • Чарняўскі Міхась. Ня бойцеся ахвяраў і пакут. — Вільня, 2006. — ISBN 978-9857-0620-58.
  • Чарняўскі Міхась. Як пошуг маланкі: Расціслаў Лапіцкі, — Мінска: Тэхналёгія, 2006. ISBN 985-458-139-X.
  • Чарняўскі М. М. Да гісторыі Мядзельска-Смаргонскага вучнёўскага падполля // Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагоддзі: Матэрыялы нав.-практ. канферэнцыі (Менск, 27—28 лютага 1998 г.). Мн., 1998.