Ганна Баляславаўна Місуна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ганна Баляслававаўна Місуна
Mysuna GB.jpg
Дата нараджэння 12 лістапада 1868(1868-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1922(1922-05-02) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера геалогія, палеанталогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомая як Першая жанчына-геолаг, якая праводзіла палявыя даследаванні ў Расійскай імперыі

Ганна Баляславаўна Місу́на (12 лістапада 1868 — 2 мая 1922, Масква) — беларускі, польскі, літоўскі і расійскі геолаг. Першая жанчына-геолаг на Беларусі і ў Расіі, якая праводзіла палявыя геалагічныя даследванні[1].

Нарадзілася ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні ў сям'і збяднелага шляхціца. Спачатку навучалася дома, потым у гімназіі ў Рызе. Пасля смерці бацькі Ганне прыйшлося вярнуцца дахаты: даглядаць хворую маці, выхоўваць малодшых братоў. Адначасова яна займалася самаадукацыяй, пісала навукова-папулярныя артыкулы.

У 1893 годзе, дабіўшыся невялікай прыватнай стыпендыі, Ганна Місуна едзе ў Маскву, дзе вучыцца на Вышэйшых жаночых курсах. Пасля іх заканчэння ў 1896[1] годзе працавала з буйнейшымі вучонымі-геолагамі У. І. Вярнадскім і В. Д. Сакаловым. Тады захапілася вывучэннем слядоў старажытных зледзяненняў.

У 1899 годзе пачалі выходзіць яе навуковыя артыкулы пра ледавіковыя адкладанні і рэльеф Беларусі, Літвы і Польшчы. Асаблівую вядомасць набылі публікацыі па геалогіі Гродзенскай і Мінскай губерняў; яна склала карту-даведнік будаўнічых матэрыялаў заходніх раёнаў. Распрацавала методыку вывучэння канцавых марэн.

У Ганны Місуны было шырокае кола навуковых інтарэсаў: яна вывучала жалезныя руды і каменны вугаль Тульскай, падземныя воды Цвярской губерні, геалогію Крыма. З 1906 г. Ганна Місуна займаецца вучэбна-арганізатарскай і педагагічнай дзейнасцю. Спачатку ў якасці асістэнта Вышэйшых жаночых курсаў, а потым, з 1919 г., дацэнта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Там з яе ўдзелам быў арганізаваны геалагічны пакой, які паступова ператварыўся ў музей. Многія яе вучні сталі буйнымі вучонымі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Александровіч, Д. Дачка Беларусі [Ганна Місуна] // Род. прырода. — 1998. — № 5. — С. 27.
  • Ляўкоў, Э. Першая жанчына — геолаг Беларусі // Род. прырода. — 1984. — № 2. — С. 16.
  • Місуна Ганна Баляславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 474.