Ганна Іванаўна Маслоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганна Маслоўская)
Ганна Іванаўна Маслоўская
Дата нараджэння 6 студзеня 1920(1920-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1980(1980-11-11) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Званне чырвонаармеец
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Ганна Іванаўна Маслоўская (6 студзеня 1920, вёска Курсевічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць — 11 лістапада 1980) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да вайны працавала старшай піянерважатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна. У чэрвені 1941 г. добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. У 1942 годзе па заданні падпольнай партыйнай арганізацыі з мэтай разведкі ўладкавалася ў Паставах на работу ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала нацыстаў. 3 яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі гітлераўскага генерала. З мая 1943 года — намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскага атрада імя Пархоменкі партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. 3 24 снежня 1942 г. па 4 ліпеня 1944 г. — член Пастаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ.

Удзельнічала ў разгроме нацысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек.

Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нацыстаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лукічоў, Н. Баявое юнацтва / Н. Лукічоў // Настаўніцкая газета. — 1964. — 28 кастр. — С. 2.
  • Мандрык, І. Узнагарода роўная подзвігу / І. Мандрык // Віцебскі рабочы. — 1979. — 5 чэрв. — С. 3.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 189.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]