Ганна Саксэ
Ганна Саксэ | |
---|---|
лат.: Anna Sakse | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ганна Саксэ |
Дата нараджэння | 16 студзеня 1905[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 сакавіка 1981[1] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | раман, апавяданне, казка |
Мова твораў | латышская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Га́нна Са́ксэ (лат.: Anna Sakse, у шлюбе А́бзаланэ (лат.: Abzalone); 16 студзеня 1905, хутар Лаўзас, Валкаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Гулбэнскі край, Латвія — 2 сакавіка 1981, Рыга, ЛатССР, СССР) — латышская пісьменніца. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1946). Народная пісьменніца Латвіі (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў 1925—1927 гадах у Латвійскім універсітэце ў Рызе. З 1934 года ў нелегальным Аб'яднанні рэвалюцйных пісьменнікаў, мастакоў і журналістаў. Друкавалася з 1927 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Раман «Працоўнае племя» (1941) пра жыццё латышскай вёскі з 1870-х гг. да рэвалюцыі 1905—1907. Раман «На гару» (кнігі 1—2, 1948, Дзяржаўная прэмія СССР 1949) пра аднаўленне латышскай вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны і першыя крокі калектывізацыі, раман «Іскры сярод ночы» (ч. 1—2, 1951—1957) пра жыццё інтэлігенцыі даваеннай Латвіі. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Вяртанне да жыцця» (1945), «Рэзкі акорд» (1946), зборнікаў казак «Каваль шчасця» (1960), «Кароль Пік» (1962), «Казкі пра кветкі» (1966), твораў для дзяцей, нарысаў.
Пераклад
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову некаторыя творы Саксэ пераклалі А. Васілевіч, У. Васілевіч, В. Рабкевіч.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]у кнігах:
- Латышскія апавяданні. Мн., 1956;
- Сучасныя латышскія апавяданні. Мн., 1978;
- Песня Даўгавы. Мн., 1986;
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Валкаўскім павеце (Ліфляндская губерня)
- Памерлі 2 сакавіка
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя на Лясных могілках
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Гулбэнскім краі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Латвіі
- Пісьменніцы Латвіі
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Заслужаныя дзеячы культуры Латвійскай ССР
- Народныя пісьменнікі Латвійскай ССР
- Пісьменнікі-сацрэалісты
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Казачнікі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання