Ганна Цюндзявіцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Цюндзявіцкая
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 ліпеня 1803(1803-07-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1850(1850-04-18)[1] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Міхал Прушынскі
Маці Тэкля з Валянскіх[d]
Муж Юзаф Цюндзявіцкі[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Цюндзявіцкая з Прушынскіх[2] (польск.: Anna Ciundziewicka; 18 ліпеня 1803, в. Каралішчавічы Мінскага пав. — 18 красавіка 1850, в. Кішчын[3] Барысаўскі пав.; Псеўданімы: A.C.) — аўтар папулярных гаспадарчых дапаможнікаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Міхал Прушынскі і Тэкля з Валянскіх

Нарадзілася 18 ліпеня 1803 года ў в. Каралішчавічы Мінскага павета. Дачка Міхала Прушынскага і Тэклі з Валянскіх. Адукацыю атрымала дома і ў пенсіі Дэйблаў у Вільні.

19 лістапада 1826 года выйшла ў Заслаўлі пад Мінскам замуж за маршалка шляхты Барысаўскага павета Юзафа Цюндзявіцкага. Жылі ў вёсцы Кішчына Слабада. Мелі 2 сынаў: Віктара і Леона, а таксама 4 дачкі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Збірала народныя кулінарныя і лекавыя рэцэпты, правярала іх на практыцы. Ананімна выйшаў яе гаспадарчы дапаможнік «Літоўская гаспадыня»[4] (Gospodyni litewska…, Вільня, друкарня Завадскіх[5], 1848), які вытрымаў шмат перавыданняў (1851, 1856, 1858, 1862, 1873, ?, ?, ?, 1898). Некаторыя даследчыкі лічылі аўтарам «Літоўскай гаспадыні» В. Завадскую. Аўтарства Г. Цюндзявіцкай атрыбутавана праф. А. Мальдзісам, паводле згадак ў артыкуле (1906) А. Ельскага[6]. Таксама Г. Цюндзявіцкая падрыхтавала да друку дапаможнік «Гаспадарчы штогоднік» (Rocznik gospodarski, Вільня, 1854; 2-е выд. Вільня, 1861), які выйшаў ужо пасля яе смерці. Пакінула рукапіс працы пра сялянскія лекавыя рэцэпты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Anna Ciundziewicka // https://www.vle.lt/straipsnis/anna-ciundziewicka/
  2. Паводле: Napoleon Rouba. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. Wilno, 1909 Архівавана 28 чэрвеня 2009.; дзе праўда даецца памылковы год смерці 1830: Kiszczyna-Słoboda, dobra i wieś z zarządem gminnym, w powiecie borysowskim, gubernji mińskiej, nad rzeką Nacz, niegdyś możnej rodziny. Kiszków, od początku w. XIX Ciundziewickich. Żyła tu, pracowała i zmarła w roku 1830, 18 kwietnia znakomita obywatelka i autorka dzieła «Gospodyni Litewska» Anna z Prószyńskich marszałkowa borysowska Ciundziewicka.
  3. Кішчына-Слабада (?)
  4. Назва паводле беларускага перакладнога выдання (1993)
  5. Жонка А. Завадскага — Вінцэнціна Завадская — аўтар кулінарнай кнігі «Літоўская кухарка» (Kucharka litewska…), якая вытрымала каля 15 перавыданняў на працягу 60 год.
  6. Aleksander Jelski, Sylwetki…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Koniusz, Elżbieta. About cooking habits in Lithuania in the XIX century and the names of Vilnius regional dishes on the basis of Kucharka Litewska (Lithuanian Cookbook) // Acta Baltico Slavica № 29/2005. S. 105—123;
  • Aleksander Jelski, Sylwetki zasłużonych niewiast polskich z nad Niemna, Dniepru, Dźwiny: Ewa Felińska, Anna Ciundziewicka, Gabriela Horwatowa. Seria 1., Druk Marcina Kuchty, Wilno 1906. S. 14-20.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]