Порай (герб)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Порай (польск.: Poraj), таксама Ружа (польск.: Róża) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 250 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бярнацкія, Ваўжэцкія, Гедройцы, Малдрыкі, Міцкевічы, Немаеўскія.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
У чырвоным полі выява сярэбранай 5-пялёсткавай ружы з зялёнымі лістамі; клейнод — над прылбіцай з каронай такая самая ружа.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Порай (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»