Гарадзенскі дзяцінец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэпасць
Гарадзенскі дзяцінец
Краіна

Гарадзенскі дзяцінец — драўляна-каменны дзяцінец старажытнарускага Гарадзена[1], цяперашні Гродна. Быў размешчаны на высокім мысе пры ўпадзенні рэчкі Гараднічанкі ў Нёман. Зараз месца вядома як Стары замак. Дзяцінец Гарадзена ўпершыню згаданы ў летапісе пад 1128 годам. Меў плошчу 0,8 га і быў умацаваны па перыметры валамі. На ўсход ад яго на месцы Новага замка знаходзіцца вакольны горад плошчай 3-4 га.

Пагорак Старога замка, на якім знаходзіўся дзяцінец

Паводле археалагічных раскопак, першае паселішча на тэрыторыі Гарадзенскага дзядзінца датуецца другой паловай XI стагоддзя[1] (па іншых даных — X стагоддзем[2]), аднак першыя земляныя ўмацаванні з драўлянымі вежамі і зрубамі-гараднямі згарэлі ў моцным пажары. Ужо ў XII стагоддзі, калі Гарадзен стаў сталіцай удзельнага княства і княжацкай рэзідэнцыяй, частка ўмацаванняў была пабудавана з цэглы (плінфы), што з’яўляецца даволі рэдкім для дамангольскай Русі выпадкам. У сістэме ўмацаванняў Гарадзенскага дзяцінца ў другой палове XIII стагоддзя з’явіліся цагляная і круглая ў плане вежа валынскага тыпу, размешчаная каля гарадской брамы[3].

Археолагамі знайшлі драўляныя дамы, двары, драўляныя насцілы вуліц. Знойдзена шмат прадметаў узбраення і паўсядзённага ўжытку, ліцейныя формы, шмат прывазных і мясцовых высокамастацкіх вырабаў. У цэнтры дзяцінца стаяла трохнефная Ніжняя царква XII стагоддзя, равесніца Каложскай царквы. Храм пабудаваны, верагодна, дойлідам Пятром Міланегам.

Да паўднёвай сцяны дзяцінца прымыкаў княжацкі церам (датуецца XII — пачаткам XIII). Яго даўжыня складала 9,72 м. Цагляныя сцены былі дэкараваны і ўзмоцнены радамі груба апрацаваных камянёў. Да сучаснасці дайшлі фрагменты паўночнай часткі церама вышынёй да 2,5 метраў. Аб багацці ўнутранага строя, акрамя дэкаратыўных ніш, сведчыць вялікая колькасць паліўных керамічных плітак (у тым ліку фігурных), знойдзеных пры раскопках. Будынак мог мець некалькі паверхаў. Керамічныя пліткі маглі ставіцца да падлогі другога паверха, паколькі падлога ніжняга паверха была цаглянай. Не выключана, што пабудову дадзенага церама магчыма звязана з наступнай гістарычнай сітуацыяй: у XII стагоддзі Давыд Ігаравіч, рыхтуючыся ажаніць свайго сына, юнага Усеваладка, з Агафіяй (дачка Уладзіміра Манамаха), пабудаваў у Гарадзене церам, лічачы, што нявестка павінна мець усе тыя ж умовы, што яна мела ў Кіеве[4].

У XIII стагоддзі гарадзенскія ўмацаванні неаднаразова адлюстроўвалі набегі літоўскіх князёў, а таксама спробы завалодаць горадам з боку Полацкага княства[2]. Гарадзенскі дзяцінец, паводле легенды, спыніў сваё існаванне ў 1241 годзе, калі яго разбурылі мангола-татары. Паводле іншай версіі, здагадкі аб набегах літоўцаў, палачан і мангола-татараў ніяк не пацвярджаюцца гістарычнымі крыніцамі[5].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Куза А. В. Древнерусские городища X–XIII вв. Свод археологических памятников. — М., 1996. — С.94
  2. а б Согласно сайту Архівавана 22 верасня 2020. Гродненского государственного историко-археологического музея
  3. Раппопорт П.А. Оборонительные сооружения Западной Волыни XIII—XIV вв. // Światowit. T. XXIV. Warszawa, 1962. С. 622
  4. Попов И. О. Княжеские резиденции домонгольской Руси (генезис и классификация) Архівавана 15 снежня 2017. // СПб. – 1998. — C. 38
  5. Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. (бел.)