Давыд Ігаравіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Давыд Ігаравіч
Seal of Dawid Igorewicz.JPG
 
Нараджэнне: 1055
Смерць: 25 мая 1112(1112-05-25)
Бацька: Ігар Яраславіч
Дзеці: Усевалад Гарадзенскі
Seal of Dawid Igorewicz.JPG

Давыд Ігаравіч (~1055 — 25 ліпеня 1113) — кн. дарагабужскі (?-1080; 10851087; 10991113), кн. тмутараканскі (1080-1082), кн. уладзіміра-валынскі (1087-1099). Сын Ігара Яраславіча і Кунігунды, дачкі графа Ота II Арламюндскага. Жанаты на дачке Уладзіслава I Германа.

У 1080 Д. І. незадаволены сваім дарагабужскім удзелам, разам з Валадаром Расціславічам, захапіў Тмутараканскае княства выгнаўшы Рацібора — пасадніка Усевалада Яраславіча. Некалькі гадоў Д. І. і Валадар княжылі ў Тмутаракані, дзе да іх далучыўся Валадараў брат — Васілька Расціславіч, пакуль у 1082 з Візантыів. Родас) не вярнуўся Алег Святаславіч, які заняў Тмутаракань, перабіў хазараў забіўшых яго брата Рамана, а Д. І., Валадара і Васільку адпусціў. У 1084 Д. І. зноў з Валадаром і Васількам захапілі Уладзімір-Валынскі, але калі з войскам падыйшоў Уладзімір Манамах збеглі адтуль. Тады Д. І. з дружынай пайшоў да вусця Дняпра, захапіў Алешша дзе рабаваў караваны візантыйскіх суднаў, ідучых з Кіева. Усевалад Яраславіч, якому Д. І. даводзіўся пляменнікам, жадаючы спыніць разбоі паслаў на яго войска, якое запапіўшы прывяло Д. І. у Кіеў дзе Усевалад Яраславіч надаў пляменніку Дарагабуж (на р. Гарынь) — яго папярэднюю воласць, а пасля смерці Яраполка Ізяславіча дадаў Уладзімір-Валынскі.

У 1097 Д. І. удзельнічаў у з'езде ў Любечы, пасля разам з Святополкам Ізяславічам адправіўся ў Кіеў. Тут некаторыя баяры сталі намаўляць Д. І. на Васілька Расціславіча. Д. І. паверыў хлуслівым паклёпам, а потым упэўніў і недаверлівага Святаполка, што Васілька яму вораг. Змовіўшыся, Святаполк і Д. І. запрасілі Васілька на княжы двор у Кіеў. Тут Васілька схапілі, скавалі падвойнымі ланцугамі і прыставілі вартавога на ноч. У наступную ноч слугі Д. І. перавезлі Васілька ў Белгарад і там асляпілі, а потым адвезлі ў зняволенне ва Уладзімір-Валынскі.

Уладзімір Манамах, Давыд і Алег Святаславічы, пазнаўшы аб гэтым злачынстве, пайшлі на Святаполка вайной, але памірыліся з ім пры пасярэдніцтве мітрапаліта і ўсіх кіяўлян. І паслалі сказаць Святаполку: «Гэтая сварка з-за Давыда. Ідзі зараз на яго і альбо захапі, альбо прагані яго». Святаполк пагадзіўся з прысудам князёў, але замарудзіў з паходам.

Тым часам увесну 1098 Д. І. пайшоў заняць Васількаву воласць Церабоўль. Брат Васілька, Валадар Расціславіч, сустрэў Д. І. ў Бужска. Д. І. не пажадаў уступаць з ім у бой і зачыніўся ў Бужску, а Валадар паслаў сказаць яму: «Чаму, зрабіўшы зло, не павінішся ў тым? Успомні, колькі ты ўжо зла нарабіў!» Д. І. стаў вінаваціць ва ўсім Святаполка, гаворачы: «Хіба я гэта зрабіў? Хіба ў маім гэта было горадзе? Я сам баяўся., што мяне схопяць і паступяць са мной гэтак жа; нехаця прыйшлося мне далучыцца да змовы і дзейнічаць заадно са Святаполкам». Валадар адказваў на гэта: «Бог сведка таму, а зараз адпусці брата майго, і я з табой паміруся». Д. І. узрадаваўся і зараз жа выдаў Васілька Валадару, і быў складзены мір. Васілька сеў у Церабоўле, а Д. І. вярнуўся ва Уладзімір-Валынскі.

Трохі пачакаўшы Валадар і Васілька пайшлі на Д. І., узялі із'ездам Усевалаж, спалілі яго, а жыхароў забілі. Затым пайшлі да Уладзіміра-Валынскага. Д. І. зачыніўся ў горадзе, а браты аблажыўшы яго паслалі да ўладзімірлян з такімі словамі: «Мы прыйшлі не на горад ваш і не на вас, а на ворагаў сваіх: на Турака, на Лазара і на Васіля, бо гэта яны падгаварылі Давыда і схілілі яго на злачынства». Гараджане, выслухаўшы паслоў, сабралі веча і сказалі Д. І.: «Выдай мужоў гэтых, не будзем біцца за іх, а за цябе біцца можам. Калі не аддасі іх, то адамкнем брамы, а ты сам аб сабе падбай». Д. І. вымушаны быў выдаць сваіх дарадцаў Васіля і Лазара. Толькі Турака не мог ён выдаць, бо той збег у Кіеў. Пасля гэтага Расціславічы склалі мір з Д. І., а на другі дзень павесілі Васіля і Лазара і расстралялі целы іх Васількавы отракі.

У 1099 Святаполк Ізяславіч, як абяцаў, пайшоў вайной на Д. І., які пазнаўшы аб прыбыцці Святаполка ў Берасце, адправіўся ў Польшчу да свайго цесця Уладзіслава Германа за дапамогай. Уладзіслаў абяцаў дапамагчы Д. І., узяўшы з яго за абяцанне 50 грыўняў золата, але саюз са Святаполкам здаўся Уладзіславу выгадней. Д. І. зачыніўся ва Уладзіміры-Валынскім, а Святаполк стаяў пад горадам сем тыдняў. Д. І. не здаваўся, чакаючы дапамогі ад палякаў, але нарэшце, бачачы, што чакаць няма чаго, стаў прасіць у Святаполка, каб той выпусціў яго з горада. Святаполк пагадзіўся, і яны пацалавалі адзін аднаму крыж (22 красавіка 1099), пасля чаго Д. І. выехаў у Чэрвень, а Святаполк заехаў ва Уладзімір-Валынскі, пасадзіў тут сына Мсціслава, а іншага сына, Яраслава, паслаў у Венгрыю па караля Каламана, каб ваяваць разам з ім супраць Расціславічаў.

Агульная небяспека зноў злучыла Расціславічаў з Д. І., пакінуўшы сваёй жонку ў Валадара, ён адправіўся шукаць падмогі ў полаўцаў. Па дарозе сустрэў Баняка з яго ардой і разам з ім раптоўна напаў на венграў. Не вытрымаўшы націску, тыя пабеглі ўздоўж берага Сану, а полаўцы гналіся за імі два дня, забіваючы іх без ліку. Яраслаў Святаполчыч збег у Польшчу, а Д. І. захапіў Суцейск і Чэрвень, а потым раптоўна з'явіўся пад Уладзімір-Валынскім. Гараджане паспяхова абараняліся ад полаўцаў, але неўзабаве Мсціслаў Святаполчыч загінуў у баі.

Святаполк адразу жа паслаў супраць Д. І. свайго ваяводу Пуцяту. Пуцята прыйшоў да Луцка і тут злучыўся са Святаславам Давыдавічам. Яны разам пайшлі да Уладзімір-Валынскага і 5 жніўня раптоўна напалі на яго, калі ніхто іх не чакаў, а самаго Д. І. не было, і прыняліся секчы ўсіх, хто трапляўся на шляху. Гараджане выскачылі з-за сценаў і таксама пачалі секчы ваяроў Д. І. Святаслаў і Пуцята пасадзілі ва Уладзімір-Валыскім пасадніка Васіля і пайшлі кожны ў свой горад. Д. І. зноў пабег у стэп да Баняка, разам з ім і са мноствам полаўцаў вярнуўся на Русь і аблажыў Святаслава ў Луцку. Святаслаў, бачачы, што не можа супрацьстаяць такому вялікаму войску, заключыў з Д. І. мір і з'ехаў да бацькі ў Чарнігаў. Д. І. заняў Луцк, зараз жа пайшоў на Уладзімір-Валынскі, пасадніка Васіля прагнаў, заняў горад і сеў у ім княжыць.

У жніўні 1100 на з'езде ў Віцічаве сустрэліся Святаполк, Уладзімір, Давыд і Алег Святаславічы. Князі дамовіліся паміж сабою, што не прабачаць Д. І. яго падступства. Праз 20 дзён князі зноў з'ехаліся ў Віцічаве, і прыйшоў да іх Д. І. Князі стаялі кожны са сваёй дружынай, а Д. І. сядзеў убаку, таму што князі не дапусцілі яго да сабе. Затым, параіўшыся, князі паслалі да Д. І. кожны сваіх баяраў, тыя казалі: «Вось, што гавораць табе браты: не жадаем даваць табе Уладзіміра, таму што ты ўсадзіў нож у нас, чаго не было ў Рускай зямлі. Мы цябе не чапаем і ніякага зла табе не робім — ідзі ў Бужск і сядзі там, а Уладзімір аддасць Святаполк сыну свайму Яраславу». Д. І. з'ехаў у Бужск да якога яму дадалі Астрог, Дубна, Чартарыйск і 400 грыўняў срэбра, а Святаполк дадаў яму яшчэ Дарагабуж — папярэднюю яго воласць. У 1111 удзельнічаў у вялікім паходзе супраць полаўчаў за Дон. Пахаваны ў Кіеве, у царкве Св. Багародзіцы. Спадчыну Д. І., Дарагабуж, Бужск, Астрог, Дубна і Чартарыйск, атрымаў Яраслаў Святаполчыч кн. уладзіміра-валынскі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богуславский В. В., Бурминов В. В. Русь. Рюриковичи. Иллюстрированный исторический словарь.- М.: Изд. «Познавательная книга плюс», 2000.- 672 с.: ил.