Гарадзец (Быхаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гарадзец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
293
Насельніцтва
745 чалавек (1990)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовыя індэксы
213325
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213852017
Гарадзец на карце Беларусі ±
Гарадзец (Быхаўскі раён) (Беларусь)
Гарадзец (Быхаўскі раён)
Гарадзец (Быхаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Гарадзец (Быхаўскі раён)

Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Haradziec, руск.: Городец) — вёска ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавета. Размешчана за 16 км на захад ад Быхава, за 67 км ад Магілёва, каля ракі Грэза. 745 жыхароў[2], 293 двары[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэч Паспалітая[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 16 ст. як мястэчка Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1758 г. у Быхаўскім графстве, уласнасць памешчыка: 155 жыхароў мужчынскага полу, 60 двароў, карчма, млын, пякарня, 2 бровары. Непадалёку быў фальварак.

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай, вёска з 1772 г. адышла да Расійскай імперыі. У 1780 у Быхаўскім павеце: 514 жыхароў, 69 двароў, царква (у 1802 годзе пабудавана новая драўляная). З 1842 г. дзейнічала гарбарня. У 1866 годзе адкрыта народнае вучылішча, у якім у 1889 годзе навучалася 30 хлопчыкаў, у 1907 годзе — 118 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак. У 1880 г. у вёсцы 618 жыхароў, 96 двароў. Частка вяскоўцаў займалася кавальскім промыслам. Дзейнічала бальніца. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы 921 жыхар, 148 двароў; цэнтр воласці Быхаўскага павета. Дзейнічалі 2 ветракі, кузня, крама, піцейны дом, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе было 966 жыхароў, 165 дамоў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі з лютага па лістапад 1918 г. вёска акупіравана германскімі захопнікамі.

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вызвалення створана працоўная школа 1-й ступені. У пачатку 1920-х гадоў у вёсцы дзейнічае майстэрня па рамонце сельскагаспадарчага інвентару. З 20.8.1924 да 11.4.1960 і з 5.4.1963 цэнтр сельсавета ў Быхаўскага раёна. У 1924 годзе створана сельскагаспадарчая камуна. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Перамога».

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 1060 чалавек у 303 дварах[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 26 ліпеня 1943 года гітлераўцамі было спалена 297 двароў, забіта 460 чалавек[3]. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінула 50 вяскоўцаў.

Пасля вайны вёска адбудавана. З 1962 г. цэнтр саўгаса «Спадарожнік», з 1963 г. цэнтр сельсавета ў Быхаўскім раёне. У 1970 годзе 783 жыхары. 280 двароў. У вёсцы сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, 2 магазіны.

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад і з'яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Гарадзецкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Анёл з Гарадца, XVIII ст., Нацыянальны мастацкі музей Беларусі
Анёл з Гарадца, XVIII ст., Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Выбітныя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Магіла савецкіх воінаў і партызан[6].
  • Магіла ахвяр фашызму[6].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б 1990 год.
  3. а б Городец (руск.)
  4. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (руск.)
  5. Удальцоў В. Гарадзец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 471.
  6. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]