Гара Дзяржынская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Дзяржынская гара
Дзяржынская гара
Вышыня

345 м

Размяшчэнне

Мінскае ўзвышша

Каардынаты

53°51′00″ пн. ш. 27°04′00″ у. д. / 53.85° пн. ш. 27.066667° у. д. (G) (O) (Я)

Дзяржынская гара (Беларусь)
Дзяржынская гара
Дзяржынская гара

Дзяржынская гара (да 1958 г. Святая гара) — найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі, знаходзіцца каля вёскі Скірмантава Дзяржынскага раёна, за 20 км на поўнач ад Дзяржынска, за 30 км на паўднёвы захад ад Мінска.

Вышыня над узроўнем мора складае 345 м, над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары (Пціч, Іслач, Сула, Уса), узвышаецца на 40—50 м.

Гара складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час апошняга, паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога пакатага ўзвышэння. Паўднёва-заходнія схілы больш выразныя, стромкасцю да 5°, пад лесам; паўночныя і ўсходнія спадзістыя, да 2—1,5°, разараныя. Адносныя перавышэнні 30—35 м/км².

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 188. — 522 с. — 10 000 экз.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.