Іслач (рака)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іслач
Стромкі бераг Іслачы
Стромкі бераг Іслачы
Характарыстыка
Даўжыня 102 км
Плошча басейна 1330 км²
Басейн Нёман
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 10 м³/с (у 88 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне каля в. Глушынцы
 · Каардынаты 53°51′19″ пн. ш. 27°04′41″ у. д.HGЯO
Вусце Заходняя Бярэзіна
 · Месцазнаходжанне в. Бакшты
 · Каардынаты 53°54′48″ пн. ш. 26°12′57″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,9 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раён Дзяржынскі, Мінскі, Валожынскі, Іўеўскі
Іслач (рака) (Беларусь)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Іслач на Вікісховішчы

І́слач — рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток Заходняй Бярэзіны (басейн Нёмана).

Даўжыня 102 км. Плошча вадазбору 1330 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 10 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 .

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаецца каля вёскі Глушынцы Дзяржынскага раёна, на адлегласці 1,4 км на паўночны ўсход ад гары Дзяржынскай. У вярхоўі цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні — праз Налібоцкія лясы.

Даліна ў вярхоўі трапецападобная, глыбока ўрэзаная; у сярэднім цячэнні скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона ў вярхоўі роўная, шырыня яе складае 30—50 м, у нізоўі паступова расшыраецца да 2 км, месцамі забалочаная. Рэчышча звілістае, зарэгулявана трыма плацінамі; яго шырыня вагаецца ў межах 10—40 м. На ўсім працягу трапляюцца невялікія астравы. Берагі стромкія, абрывістыя.

Упадае ў Заходнюю Бярэзіну на паўднёвы ўсход ад вёскі Бакшты Іўеўскага раёна, на поўдзень ад вёскі Ягадзень.

Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом адбываецца ў пачатку сакавіка. Адна з нямногіх рэк Беларусі, у якой водзіцца стронга ручаёвая.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Чарнаруч, Яршоўка, Кіявец, Вялік, Люцінка, Пяршайка, Носаўка, Валожынка.

Злева: Выганічанка, Ратынца, Цяце́раўка[1], Волма, Івенчык.

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Лясныя масівы абапал ракі, маляўнічасць і хуткае цячэнне вабяць турыстаў, у т. л. воднікаў. У верхнім цячэнні ля ракі створана зона адпачынку Аксакаўшчына. Тут пабудавана Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі. На ўсход ад зоны адпачынку знаходзіцца біялагічны заказнік Падсады.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 305.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.) 
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.