Маяк (гара, Валожынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Гара Маяк, Валожынскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Маяк
Гара Маяк з боку в. Мацэвічы
Гара Маяк з боку в. Мацэвічы
Вышыня 335 м
Размяшчэнне Мінскае ўзвышша
Каардынаты 54°02,69′ пн. ш. 27°08,78′ у. д.HGЯO
Маяк (Беларусь)
Маяк
Маяк

Гара Мая́кмарэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Ду́бавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.

Геалогія і рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°).

Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак рака Уша, прыток Віліі і рака Свіслач, прыток Бярэзіны.

Глебава-расліннае покрыва[правіць | правіць зыходнік]

Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад польска-савецкай мяжы(польск.) бел.[1].

Як дабрацца[правіць | правіць зыходнік]

Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на п.п. Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок в. Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: Право и экономика, 2013. – 164 с.: ил. – ISBN 978-985-552-253-0. С.13.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В.Э. Пасанен, Е.А. Дикусар, В.Е. Подлисских. – Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. – 224 с: ил. – ISBN 978-985-7054-10-7.