Маяк (гара, Валожынскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Маяк
Гара Маяк з боку в. Мацавічы (Валожынскі раён)
Гара Маяк з боку в. Мацавічы (Валожынскі раён)
Вышыня 335 м
Размяшчэнне Мінскае ўзвышша
Каардынаты 54°02,69′ пн. ш. 27°08,78′ у. д.HGЯO
Маяк (Беларусь)
Маяк
Маяк

Гара Мая́к — марэнны ўзгорак на Мінскім узвышшы, на ўсходзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Чацвёрты па вышыні пункт Беларусі (пасля гары Дзяржынскай, гары Лысай, гары Ду́бавай), найвышэйшы пункт Валожынскага раёна.

Геалогія і рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня над узроўнем мора складае 335 м. Буйны марэнны ўзгорак з вяршыняй авальнай формы. Паўночны і паўночна-ўсходні схілы выпуклыя (стромкасць 10-15°), паўднёвы і заходні — пакатыя (стромкасць 5°).

Узгорак складзены чырвона-бурымі, часткова завалуненымі суглінкамі, месцамі глінамі, укрыты лёсападобнымі (пылаватымі) суглінкамі. Каля падэшвы бяруць пачатак прыток Віліі — рака Уша, і прыток Бярэзіны — рака Свіслач.

Глебава-расліннае покрыва[правіць | правіць зыходнік]

Глебы дзярнова-падзолістыя сярэднесугліністыя, значна змытыя. Верхняя частка гары ўкрыта лесам, астатняя пад хмызняком.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Да 1939 года ўзгорак знаходзіўся на тэрыторыі Польшчы, за 2 км ад польска-савецкай мяжы(польск.) бел.[1].

Як дабрацца[правіць | правіць зыходнік]

Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна электрацягніком у кірунку Маладзечна, сыходзіць на прыпыначным пункце Анусіна. Потым пешшу 5 км у бок вёскі Шапавалы. Найвышэйшае месца на гары пазначана металічным трыянгулятарам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — 164 с.: ил. — ISBN 978-985-552-253-0. С.13.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.