Гаркуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гаркуха
Lactarius rufus T67.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius rufus (Scop.) Fr. 1838

Сінонімы
  • Agaricus rufus Scop. 1772
  • Lactarius rubescens (Schaeff.) Bres. 1887
  • Lactifluus rubescens (Schaeff.) Kuntze 1891
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  213058
EOL  188378
MB  229473

Гарку́ха, кароўка, малачай (Lactarius rutus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая або шырокалейкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабасыходныя, рыжаватыя, з белым налётам спор. Мякаць палевая, шчыльная, з белым пякуча-вострым млечным сокам, непрыемна пахне. Ножка цыліндрычная, шчыльная, потым пустая. Споры бясколерныя, эліпсоіднай формы, бародаўчатыя.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі, пераважна ў вільготных хваёвых лясах і на мохавых балотах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвені—кастрычніку.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомая (спажываецца соленая).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]