Аднагадоваятравяністая расліна. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае, даўжынёй 20—50 сантыметраў. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, з вусікам і складаецца з 8—12 пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю[4]пялёсткамі, бледна-ружовыя або блакітнаватыя, у гронках. Плод — паніклы, падоўжаны, 3—4 насенны струк, пацеркападобна перацягнуты паміж насеннем.
Засухаўстойлівая і непатрабавальная да якасці глебы расліна. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых, радзей па смеццевых месцах, а таксама па сухім камяністым схілах, у лясах і на вапняках, у перадгор’ях, ніжнім і сярэднім паясах гор[6].
Расліна перспектыўная ў якасці ўраджайнай зернефуражнай бабовай культуры, асабліва для свінагадоўчых і птушкагадоўчых гаспадарак[6]. У сене маецца да 16,6 % пратэіну[3].