Гарошак
Гарошак | |||||||||||||||||||
![]() Віка пасяўная (Vicia sativa). Тыпавы від роду. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Vicia L., 1753 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||||
|
Гарошак (Vicia) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Аднагадовыя, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны са слабым узыходным, ляжачым, зрэдку прамастойным галінастым сцяблом. Лісце парнаперыстаскладанае, з прылісткамі, вусікамі ці шчацінкамі. Кветкі адзіночныя або па 2—3 ў пазухах лісця ці ў гронкападобных суквеццях. Вяночак рознага колеру (найчасцей сіні, фіялетавы, блакітны, пурпурны, бэзавы). Плод — струк на ножцы, лінейны ці падоўжаны, шматнасенны.
Арэал і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі найбольш вядомыя гарошак валасісты (Vicia hirsuta), гарошак вузкалісты (Vicia sativa nigra), гарошак кашубскі (Vicia cassubica), гарошак мышыны (Vicia cracca), гарошак зараснікавы (Vicia dumetorum), гарошак гарохападобны (Vicia pisiformis), гарошак плотавы (Vicia sepium), гарошак лясны (Vicia sylvatica), гарошак танкалісты (Vicia tenuifolia), гарошак чатырохнасенны (Vicia tetrasperma); інтрадукаваныя гарошак буйнакветны (Vicia grandiflora), гарошак нарбонскі (Vicia narbonensis), гарошак панонскі (Vicia pannonica), гарошак пацеркападобны, або французская сачавіца (Vicia ervilia). Дзікарослыя віды трапляюцца ў лясах, на лугах, у хмызняках, уздоўж дарог, на пустках, у населеных мясцінах і як пустазелле. Да культурных відаў адносяцца віка пасяўная (Vicia sativa), віка касматая (Vicia villosa). Да роду гарошак іншы раз адносяць боб (Vicia faba).
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]Род Гарошак уваходзіць у трыбу Бабовыя (Fabeae) падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae) парадку Бабовакветныя (Fabales).
яшчэ 3 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ 27 трыб (па Сістэме APG II) |
||||||||||||||||||
каля 230 відаў | |||||||||||||||||||
парадак Бабовакветныя | падсямейства Матыльковыя | род Гарошак |
|||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Бабовыя | трыба Бабовыя | |||||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 2 падсямействы (па Сістэме APG II) |
яшчэ 4 роды | |||||||||||||||||
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 232 віды[2]. Некаторыя з іх:
- Vicia abbreviata Fisch. ex Spreng.
- Vicia alpestris Steven
- Vicia amoena Fisch.
- Vicia amurensis Oett.
- Vicia balansae Boiss.
- Vicia biennis L.
- Vicia bithynica (L.) L.
- Vicia cassubica L. — Гарошак кашубскі
- Vicia ciliatula Lipsky
- Vicia costata Ledeb.
- Vicia cracca L. — Гарошак мышыны, ці Гарох мышыны, ці Мышачы гарох
- Vicia crocea (Desf.) B.Fedtsch.
- Vicia dennesiana H.C.Watson
- Vicia dumetorum L. — Гарошак зараснікавы
- Vicia ervilia (L.) Willd. — Гарошак пацеркападобны, ці Французская сачавіца, ці Французская чачавіца
- Vicia faba L. — Боб
- Vicia grandiflora Scop. — Гарошак буйнакветны, ці Гарошак буйнакветкавы
- Vicia hirsuta (L.) Gray — Гарошак валасісты
- Vicia hybrida L.
- Vicia hyrcanica Fisch. & C.A.Mey.
- Vicia incisa M.Bieb.
- Vicia japonica A.Gray
- Vicia kokanica Regel & Schmalh.
- Vicia lathyroides L. — Гарошак чынападобны
- Vicia lilacina Ledeb.
- Vicia lutea L.
- Vicia megalotropis Ledeb.
- Vicia michauxii Spreng.
- Vicia multicaulis Ledeb.
- Vicia narbonensis L. — Гарошак нарбонскі
- Vicia pannonica Crantz — Гарошак панонскі
- Vicia paucijuga (Trautv.) B.Fedtsch.
- Vicia peregrina L.
- Vicia pisiformis L. — Гарошак гарохападобны, ці Гарошак, ці Гарошнік, ці Воўчы гарох, ці Дзікі гарох
- Vicia pseudo-orobus Fisch. & C.A.Mey.
- Vicia pubescens (DC.) Link
- Vicia ramuliflora (Maxim.) Ohwi
- Vicia sativa L. typus[1] — Віка пасяўная, ці Гарошак пасяўны, ці Віка, ці Віка сеўная, ці Выка, ці Выка сеўная
- Vicia semiglabra Rupr. ex Boiss.
- Vicia sepium L. — Гарошак плотавы, ці Ляда, ці Мышак
- Vicia serratifolia Jacq.
- Vicia sylvatica L. — Гарошак лясны, ці Злучы гарох
- Vicia tenuifolia Roth — Гарошак танкалісты
- Vicia tetrasperma (L.) Schreb. — Гарошак чатырохнасенны, ці Гарошак чатырохсемянны
- Vicia unijuga A.Braun
- Vicia venosa (Willd. ex Link) Maxim.
- Vicia villosa Roth — Віка касматая, ці Гарошак касматы
Значэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Каштоўныя кармавыя, зернефуражныя, лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.
Зноскі
- ↑ а б Звесткі пра род Vicia у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Vicia (англ.). The Plant List. Version 1.1. (8 сакавіка 2013). Праверана 13 кастрычніка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарошак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Сауткіна Т. А., Кухарава Л. В. Гарошак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 567—568.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Горошек: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Vicia (англ.) // The Plant List