Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў
Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1989 |
Узнагароды |
Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў (1906, Пензенская губерня, Расійская імперыя — 25 студзеня 1989) — дырэктар БДІНГ у 1938—1939 і 1949—1962.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў педтэхнікум, а ў 1931 гісторыка-эканамічнае аддзяленне Маскоўскага педагагічнага інстытута. Пасля сканчэння аспірантуры пры кафедры эканамічнай геаграфіі Маскоўскага планавага інстытута (1936) быў накіраваны ў БДІНГ загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі. Працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 1938 — дырэктарам. У верасні 1939 у сувязі з пастановай ЦК КП(б)Б і Саўнаркама БССР быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржплану пры СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў 1949 працаваў у планавых органах Дзяржплана. У 1949 зноў стаў дырэктарам інстытута, адначасова загадваў кафедрай эканамічнай геаграфіі. За перыяд працы дырэктарам інстытута шмат увагі надаваў укамплектаванню яго высокакваліфікаванымі кадрамі, пытанням арганізацыі працы кафедр і паляпшэння навукова-даследчай працы. Сышоў на пенсію ў 1962.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За працоўную доблесць»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
- Памерлі 25 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары БДЭУ
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны