Мікалай Васілевіч Казюк
Мікалай Васілевіч Казюк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1978 (80 гадоў) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Мікалай Васільевіч Казюк (25 ліпеня 1898, Корчыцы, Брэсцкая вобласць — 15 снежня 1978) — беларускі літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 25 ліпеня 1898 года ў в. Корчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні ў сялянскай сям’і.
У Першую сусветную вайну як бежанец трапіў у Расію. Быў добраахвотнікам Чырвонай Арміі, скончыў рабфак, потым — інстытут журналістыкі, аспірантуру. Працаваў у расійскіх выданнях «Рабочая Масква» і «Вясковы камуніст», у ЦК УКП(б) інструктарам культпропа і ў аддзеле друку. У 1931 годзе ў Цэнтральным выдавецтве народаў СССР у Маскве выйшла брашура М. Казюка «Другая бальшавіцкая вясна».
У 1936 г. быў пераведзены на працу ў ЦК КП(б) Беларусі на пасаду загадчыка аддзела друку і выдавецтваў. У лістападзе 1937 г. прызначаны дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. Мікалай Казюк быў першым у спісе дэлегацыі, якая ўручала ў 1936 г. Сталіну на з’ездзе Саветаў у Маскве знакамітае «Пісьмо беларускага народа вялікаму Сталіну».
2 кастрычніка 1937 г. Бюро ЦК КП(б)Б разгледзела справу М. Казюка і за «прытупленне палітычнай пільнасці да ворагаў народа Поссе[A] і інш, якое выявілася ў невыкрыцці іх, будучы ў блізкіх адносінах з імі», абвясціла Казюку вымову з занясеннем у асабістую справу. Захавалася стэнаграма пасяджэння, з якой вынікае, што па прапанове наркама НКУС БССР Б. Д. Бермана матэрыялы пра Казюка былі перададзеныя ў «органы НКУС для далейшага расследавання». Казюк апелюе ў Камісію партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), якая 10 красавіка 1938 г. на выязным пасяджэнні ў Мінску вымову зняла.
28 ліпеня 1938 года Мікалая Казюка арыштавалі па абвінавачванні ў прыналежнасці да контррэвалюцыйнай арганізацыі. Абвінавачванне не пацвердзілася, і 8 сакавіка 1939 г. Мікалай Казюк быў вызвалены з-пад варты. 28 сакавіка 1940 года Мікалай Казюк ужо ў якасці галоўнага рэдактара Дзяржаўнага выдавецтва пры СНК БССР прысутнічаў на вядомай нарадзе ў ЦК КП(б)Б па пытанні рэформы беларускага правапісу.
Мікалай Казюк з пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у войсках Заходняга фронту, быў цяжка кантужаны. Пасля выздараўлення працаваў начальнікам палітаддзела Залесаўскай МТС у Арэнбургскай вобласці РСФСР. У 1943 годзе Мікалай Казюк апынуўся ў ваенна-паветранай акадэміі ў Моніна пад Масквой. Палкоўнік, выкладчык Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына.
Памёр 15 снежня 1978 года. Пахаваны ў г. п. Моніна Маскоўскай вобласці на мемарыяльных ваенных могілках.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сяргей Уладзіміравіч Поссе, 1901 г. н., беларускі гісторык, дырэктар Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ[1], арыштаваны 9 жніўня 1937 года, расстраляны.[2]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мистика из табакерки. Штрихи к истории белорусской литературной критики Архівавана 11 красавіка 2012.
- Архивный детектив Архівавана 11 красавіка 2012.
- Две фразы(недаступная спасылка)