Іван Іванавіч Трухан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іван Іванавіч Трухан
Дата нараджэння 11 снежня 1915(1915-12-11)
Месца нараджэння в. Каменка
Дата смерці 16 чэрвеня 2000(2000-06-16) (84 гады)
Род дзейнасці географ
Навуковая сфера эканамічная геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геаграфічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар БДІНГ
Вядомыя вучні Сяргей Іванавіч Сідор, Іван Іванавіч Пірожнік
Узнагароды і прэміі
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Іван Іванавіч Трухан (11 снежня 1915, в. Каменка, Бабруйскі раён (паводле іншых звестак Глускі раён) — 16 чэрвеня 2000) — беларускі навуковец у галіне эканомікі і эканамічнай геаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1949), прафесар (1977).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з сялянскай сям'і. У 19341938 навучаўся ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі на факультэце народнагаспадарчага ўліку. Потым паступіў у аспірантуру на кафедру эканамічнай геаграфіі ў БДУ.

У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у Пензенскай вобласці ў адной з сярэдніх школ, затым дырэктарам Сардэбскага педагагічнага вучылішча.

У 19441946 вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). У 19461949 працаваў галоўным рэдактарам Савінфармбюро пры Савеце Міністраў СССР і па сумяшчальніцтве выкладчыкам у МВТУ імя Баўмана.

У 1949 абараняе дысертацыю на ступень кандыдата геаграфічных навук на тэму «Льнаводства і льняная прамысловасць у БССР». Пасля абароны пераведзены на працу ў Мінск у БДУ. У 1954 прысвоена званне дацэнта, а ў 1977 — прафесара.

З 1958 па 1962 працуе дэканам геаграфічнага факультэта БДУ.

У 19621965 — рэктар БДІНГ. З 1965 быў дырэктарам НДІ эканомікі і ЭММ пры Дзяржплане БССР, затым на выкладчыцкай працы.

У 1967 І. І. Трухан зноў вяртаецца ў БДУ, узначальвае кафедру эканамічнай геаграфіі БССР і 14 год з'яўляецца яе бяззменным загадчыкам. На пенсіі ад 1982.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтрарэсы ў асноўным былі звязаны з эканамічнай геаграфіяй Беларусі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам праводзіліся навуковыя даследаванні па геаграфіі галін і рэгіёнаў Беларусі, у прыватнасці па Беларускім Палессі, перспектывах развіцця гарадоў і вёсак рэспублікі.

За гады навуковай дзейнасці І. І. Труханам апублікавана больш за 50 навуковых прац. Ён з'яўляўся адным з аўтараў падручніка для ВНУ «Геаграфія Беларусі». Удзельнічаў у падрыхтоўцы Атласа БССР 1958 года, падручнікаў па эканамічнай геаграфіі СССР, даведнікаў пра СССР, рэспублікі Прыбалтыкі, Беларусь, Украіну, Малдову, Маскву.

Ім падрыхтавана 6 кандыдатаў і 2 дактары навук.

І. І. Трухан у 1963 у складзе дэлегацыі БССР прымаў удзел у сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская ССР : [экон.-геогр. очерк] / [авт.: Ф. С. Мартинкевич и др. ; отв. ред. Г. Т. Ковалевский, Ф. С. Мартинкевич] ; Ин-т экономики АН БССР. — Москва : Географгиз, 1957. — 488 с. (у суаўт.)
  • Хрэстаматыя па геаграфii Беларускай ССР / Навукова-даследчы iн-т педагогiкi М-ва асветы БССР; Склад. В. П. Якушка; Пад рэд. А. В. Дзяменцьева, I. I. Трухана. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. — 211 с. (у суаўт.)
  • Экономическая география БССР / В. И. Гладкий, Е. Г. Гуцев, С. М. Мельничук и др.; Под общ. ред. С. М. Мельничука. — Мн. : Вышэйшая школа, 1967. — 240с. (у суаўт.)
  • Экономическая география Белоруссии : учеб. пособие для студ. экон. вузов и фак. / В. И. Гладкий и др.; под общ. ред. С. М. Мельничука. — Изд. 2-е, перераб. и доп. — Минск : Вышэйшая школа, 1973. — 248 с. (у суаўт.)
  • География Белоруссии : учебник для студ. геогр. фак. вузов. — 2-е изд., перераб. — Минск : Вышэйшая школа, 1977. — 320 с. (у суаўт.)
  • Экономическая география Белоруссии : Учеб. пособие для экон. вузов и фак. / В. И. Гладкий, Е. В. Гричук, Е. Г. Гуцев и др. ; Под общ. ред. С. М. Мельничука. — 3-е изд., перераб. и доп. — Мнинск : Вышэйшая школа, 1982. — 224 с. (у суаўт.)
  • Белорусское Полесье : проблемы развития и размещения производительных сил / И. И. Трухан и др.; под ред. С. И. Сидора. — Минск : Изд-во БГУ, 1983. — 175 с. (у суаўт.)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]