Аляксей Васільевіч Гурло

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Васільевіч Гурло
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 1894
Смерць: 1960

Аляксей Васільевіч Гурло (1894, Капыль1960) — дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) у 19331935.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сялян. Ад 1913 працаваў паштальёнам. У 1922 паступіў на рабфак пры БДУ, а пасля яго сканчэння — у БДУ, які скончыў у 1929. Пасля сканчэння ўніверсітэту быў прызначаны дэканам рабфака і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні аспірантуры Акадэміі навук. Напачатку 1933 быў прызначаны першым дырэктарам створанага Інстытуту народнай гаспадаркі пры Дзяржплане БССР.

Увосень 1935 выключаны з ВКП(б), членам якой з'яўляўся з 1919. 13 лістапада 1935 быў арыштаваны і 14 мая 1936 адмысловай нарадай пры НКУС СССР асуджаны за махлярства на тры гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбыў у Комі ССР. Вызвалены з месцаў зняволення ў студзені 1939.

У 19391941 працаваў у Магілёўскай абласной планавай камісіі.

У 1941 быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, дзе праходзіў службу да верасня 1945. Узнагароджаны медалямі: «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне».

Пасля дэмабілізацыі працаваў памочнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з 1947 — начальнікам аддзела Магілёўскага аблспажыўсаюзу. 23 лістапада 1956 судовай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР пастанова адмысловай нарады пры НКУС СССР ад 14 мая 1936 адносна Гурло было адменена і справа спынена за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]