Пётр Абрамавіч Балабанаў
Пётр Абрамавіч Балабанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Пётр Абрамавіч Балабанаў (1897, г. Лазава, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 1942, Трасцянец) — беларускі вучоны, эканаміст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1897 годзе ў горадзе Лазава Кацярынаслаўскай губерні (цяпер Харкаўская вобласць ва Украіне).
У 1920-я гады намеснік наркама працы БССР. У 1925 годзе скончыў БДУ (факультэт грамадскіх навук). Затым быў старшынёй Петрыкаўскага райкама партыі, затым старшынёй акруговай планавай камісіі ў Мазыры, затым загадчыкам секцыяй культуры і навукі ў Дзяржплане БССР. У 1930—1933 гады ў якасці аспіранта і старэйшага навуковага супрацоўніка працаваў у Акадэміі навук БССР. З 1934 да 1940 года працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (БДІНГ) на выкладчыцкіх і адміністрацыйных пасадах (дацэнт, загадчык кафедры, намеснік дырэктара).
У 1939—1940 гадах быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.
Летам 1941 года быў арыштаваны немцамі і ў 1942 годзе пакараны (спалены разам з іншымі ваеннапалоннымі ў Трасцянцы).
Браты яго жонкі — Гурыновіч М. П. і Гурыновіч А. Е. былі ў свой час адпаведна дацэнтам БДІНГ і міністрам замежных спраў БССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- А. Кучко, Э. Корнилович, И. Уточкина, Г. Терентьева. У истоков экономических знаний и науки: Белорусский государственный университет в биографии ректоров, заслуженных деятелей науки и образования. — Мн.: БГЭУ, 2003. — С. 25-29.