Фёдар Сяргеевіч Мікуноў
Фёдар Сяргеевіч Мікуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1982 |
Месца смерці | |
Узнагароды |
Фёдар Сяргеевіч Мікуноў (1896, в. Аносава, Уладзімірская губерня, Расійская імперыя — 1982, Масква, РСФСР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дырэктар БДІНГ у 1940—1941.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёске Аносава Гарахавецкага павета Уладзімірскай губерні. Да 12-гадовага ўзросту вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе. Удзельнік Грамадзянскай вайны, начальнік штабу брыгады. З 1921 да 1923 намеснік наркама ўнутраных спраў Горскай рэспублікі, да 1928 — старшыня акруговай рады дэпутатаў працаўнікоў на Паўночным Каўказе. У 1928 годзе паступіў у Сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева, пасля сканчэння двух курсаў быў пераведзеныў у Аграрны інстытут Чырвонай прафесуры. У 1933 годзе быў мабілізаваны на працу ў якасці старшыні Дзяржаўнай Міжраённай камісіі па вызначэнні ўраджайнасці пры Савеце Народных Камісараў СССР у горад Менск. У 1936 годзе экстэрнам сканчае Аграрны інстытут. З красавіка 1937 года прызначаецца начальнікам Беларускага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку (УНГУ).
23 ліпеня 1937 года па надуманай падставе пастановаю першай партарганізацыі УНГУ яго выключылі з партыі за «невыкрыццё ворагаў народа Нізоўцава, Кагана, Шпенцэра і інш. і сувязь з імі, і як стаўленіка ворага народа Шаранговіча» (былы сакратар ЦК КП(б)Б).
У лістападзе 1937 года ўладкаваўся на працу эканамістам у Горплан горада Менска. 19 красавіка 1938 года камісія аднавіла Фёдара Сяргеевіча членам партыі і абвясціла яму «вымову з унясеннем ва ўліковую картку за страту партыйнай пільнасці» і «палітычную слепасць».
У ліпені 1938 года пераехаў у Маскву, дзе ўладкоўваецца на працу ў Наркамзем СССР інспектарам Дзяржаўнай камісіі па гатункавыпрабаванні сельгаскультур. У лютым 1939 года камісія партыйнага кантроля (КПК) пры ЦК ВКП(б) пастанавіла вымову з яго зняць.
З 1939 года працаваў загадчыкам кафедры палітэканоміі ў БДІНГ. У 1940—1941 працаваў дырэктарам БДІНГ.
З пачаткам Вялікай айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Быўшы кантужаным і фізічна знясіленым, не змог пайсці за лінію фронту і застаўся на акупаванай тэрыторыі, дзе хаваўся ад пераследу нямецка-фашысцкіх захопнікаў са жніўня 1941 па верасень 1943 года, да прыходу Чырвонай Арміі.
Пасля вайны паступіў на працу ў Дзяржплан БССР. У маі 1944 года ён звярнуўся з заявай у партыйныя органы з просьбай выдаць яму новы партыйны білет замест знішчанага. 23 мая 1944 года Бюро ЦК КП(б)Б заслухала заяву і пастанавіла: «Мікунова Фёдара Сяргеевіча, які не прымаў удзел у змаганні з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за час двухгадовага перабывання яго на акупаванай немцамі тэрыторыі, лічыць механічна выбылым з ВКП(б)». 21 жніўня 1944 года ў адказ на апеляцыю Мікунова КПК пры ЦК ВКП(б) пацвердзіла рашэнне ЦК КП(б)Б пра яго выключэнне з членаў ВКП(б).
Пасля пераехаў у горад Лудзу Латвійскай ССР, дзе апошнія 11 гадоў да выйсця на пенсію ў 1960 годзе прапрацаваў дырэктарам СШ працоўнай моладзі. Быў адноўлены членам партыі. У чэрвені 1966 года пераехаў у Маскву і стаў пенсіянерам саюзнага значэння.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце БДЭУ Архівавана 21 студзеня 2012.
- Газета Эканаміст
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Гарахавецкім павеце
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары БДЭУ
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці