Яфім Мікіціч Раманенка
Яфім Мікіціч Раманенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1971 |
Узнагароды |
Яфім Мікіціч Раманенка (1898, в. Карма, Гомельскі павет, Расійская імперыя — 1971) — дырэктар БДІНГ у 1944—1949 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З сям’і селяніна. Навучаўся ў духоўнай семінарыі Магілёва. Член ВКП(б) з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны ваяваў на Заходнім фронце. У перыяд змагання з басмачамі баў камісарам 98-га стралковага палка Туркменскага фронта. Пасля Грамадзянскай вайны працаваў выкладчыкам аб’яднанай беларускай ваеннай школы.
У 1932 годзе скончыў Планава-эканамічны інстытут і на працягу двух гадоў працаваў у Дзяржплане БССР. У 1934—1941 гады працаваў старэйшым выкладчыкам палітэканоміі і дэканам планавага факультэта БДІНГ.
У гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў настаўнікам гісторыі ў адной з школ Саратаўскай вобласці, лектарам ЦК КПБ. У 1944—1949 гады дырэктар БДІНГ. Затым 10 гадоў займаўся выкладчыцкай працай (старэйшы выкладчык, загадчык кафедры) у інстытуце. У 1959 сышоў на пенсію, працягваючы працаваць выкладчыкам кафедры палітэканоміі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце БДЭУ Архівавана 21 студзеня 2012.