Генадзь Андрэевіч Богдан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Андрэевіч Богдан
Нараджэнне 8 студзеня 1977(1977-01-08) (47 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Генадзь Андрэевіч Бо́гдан (нар. 8 студзеня 1977) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2020—2022). Фігурант Чорнага спісу Еўрасаюза, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, затым Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

Два гады працаваў інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду ў сістэме Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2012 год працаваў у канцэрне «Белдзяржхарчпрам», дзе стаў у выніку начальнікам упраўлення каардынацыі і развіцця галін па вытворчасці прадуктаў харчавання і тытунёвых вырабаў.

З 1 лютага 2012 года працаваў генеральным дырэктарам ААТ «Мазырсоль»[1]. У 2016 годзе стаў лаўрэатам конкурсу «Чалавек справы» ў намінацыі «За стабільную і эфектыўную працу на беларускім і замежным рынках»[2].

У другой палове 2010-х гадоў узначальваў Рэспубліканскае вытворча-гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Беларусьгандаль», якое ўваходзіць у сістэму Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Абіраўся дэпутатам Мазырскага раённага савета дэпутатаў 27-га і 28-га[3] скліканняў.

30 студзеня 2020 года прызначаны намеснікам кіраўніка справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[4]. Пакінуў пасаду ў верасні 2022 года[5].

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

31 жніўня 2020 года ўключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае здушэнне мірных пратэстаў»[6].

17 снежня 2020 года ўнесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Богдана як намесніка начальніка ўпраўлення кіравання маёмасцю Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які курыруе шматлікія прадпрыемствы і праз кіраўніцтва справамі аказвае фінансавую, матэрыяльна-тэхнічную, сацыяльную, бытавую і медыцынскую падтрымку дзяржапарату і рэспубліканскім органам улады, і цесна звязанага з прэзідэнтам адказным за падтрымку рэжыму Лукашэнкі[7]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8]. 18 лютага 2021 года ў свой санкцыйны спіс Богдана дадала Вялікабрытанія [9], 22 сакавіка 2021 года — Швейцарыя[10].

Зноскі

  1. Генеральным директором ОАО «Мозырьсоль» назначен Геннадий Богдан(недаступная спасылка)
  2. Пресс-релиз. Человек Дела-2016. Три кита успеха
  3. Рабочие органы Мозырского районного Совета депутатов Архівавана 22 кастрычніка 2021.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 30 января 2020 года № 34 «О Г. А. Богдане»(недаступная спасылка)
  5. Николай Рогащук освобожден от должности помощника Президента - инспектора по Гомельской области
  6. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  7. Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  9. Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (руск.). Onliner.by (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
  10. Searching for subjects of sanctions