Генадзь Пятровіч Чысцякоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Генадзь Пятровіч Чысцякоў
Дата нараджэння: 22 мая 1937(1937-05-22)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1 студзеня 2014(2014-01-01) (76 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Месца працы:

Генадзь Пятровіч Чысцякоў (22 мая 1937, Бузулук, Арэнбургская вобласць — студзень 2014[1]) — беларускі і рускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Бузулуку, у сям’і рабочага. Скончыў школу, паступіў лабарантам у педвучылішча, дзе педагог і мастак Сяргей Мікалаевіч Калаярскі параіў яму паступаць на архітэктуру[1].

Толькі з трэцяй спробы[1] здолеў паступіць у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1962 годзе. У 19621966 працаваў у Маскве і г. Рашаль Маскоўскай вобласці. 3 1966 у Брэсце — галоўны архітэктар праектаў, з 1981 спецыяліст-архітэктар тэхнічнага аддзела інстытута «Брэстграмадзянпраект»[2]. Галоўны архітэктар Брэста[1].

У 1991 годзе вярнуўся ў родны Бузулук, дзе выкладаў у будаўнічым тэхнікуме[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы ў Беларусі: жылыя дамы на бульвары Шаўчэнкі (1966), абласная бібліятэка (1969), дзіцячая спартыўная школа па вул. Дзяржынскага (1968), Дом культуры (19781980), Дом Саюзаў па вул. К. Маркса (1973), грамадска-адміністрацыйны цэнтр Маскоўскага раёна (1979), гасцініца па вул. Чкалава (1973) у Брэсце; санаторый «Бярэсце» на воз. Рагазнянскім Брэсцкага раёна (1976); Дамы культуры ў Пінску (1976) і Маларыце (1981, у сааўтарстве); раённая бальніца ў Кобрыне (1975); жылыя дамы і адміністрацыйна-грамадскі цэнтр у калгасе «Кастрычнік» Ляхавіцкага раёна (1976); музей касманаўтыкі на радзіме П. I. Клімука ў в. Камароўка Брэсцкага раёна (1978, у сааўтарстве)[2].

Асноўныя работы ў Расіі: па яго праектах пабудавана і адноўлена больш за 30 храмаў[3], будынкі Ашчадбанка ў Бузулуку і Кувандыку, правёў рэканструкцыю помнікаў архітэктуры Бузулука — музычнага каледжа, каледжа прамысловасці і транспарту, аўтар больш за 20 аб’ектаў гандлю, аўтобусных прыпынкаў, шматкватэрныя жылыя дамы, катэджаў[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Светлая и горькая судьба (руск.) 
  2. 2,0 2,1 Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  3. 3,0 3,1 Деревянное и каменное зодчество Бузулука

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чысцякоў Генадзь Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.