Перайсці да зместу

Камароўка (Брэсцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Камароўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 426 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225025
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212843046
Камароўка на карце Беларусі ±
Камароўка (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Камароўка (Брэсцкі раён)
Камароўка (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Камароўка (Брэсцкі раён)

Камаро́ўка[1] (трансліт.: Kamaroŭka, руск.: Комаровка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 66 км на поўдзень ад Брэста, на захадзе — р. Заходні Буг і дзяржаўная граніца з Польшчай. Аўтадарогай звязана з Брэстам.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI стагоддзя як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года — Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёмасць праваслаўнай царквы. У 1580 годзе ўласнасць М. Казярадскага.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Прыбарава. У 1861 годзе ў Прыбараўскай воласці. Належала графу Замойскаму. У ліпені 1862 года ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Сяляне адмовіліся выконваць згонную павіннасць і плаціць чынш грашыма або хлебам. У 1890 годзе ў вёсцы зямля належала сельскагаспадарчай абшчыне, якая мела 149 дзес. зямлі. Працавала царкоўна-прыходская школа, у якой вучыўся 31 хлопчык.

У 1905 годзе ў Прыбараўскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Камароўскага сельсавета ў Дамачаўскім раёне. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 40 вяскоўцаў.

У 1954 годзе Камароўскі сельсавет перайменаваны ў Тамашоўскі, у 1956 годзе аднесены да Брэсцкага раёна.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка» (цэнтр — аг. Тамашоўка). Ёсць клуб і бібліятэка.

  • 50 двароў (1861)
  • 140 двароў, 854 жыхары (1876)
  • 116 двароў, 656 жыхароў (1897)
  • 690 жыхароў (1905)
  • 52 двары, 310 жыхароў (1921)
  • 130 двароў, 540 жыхароў (1940)
  • 819 жыхароў (1959)
  • 780 жыхароў (1970)
  • 213 гаспадарак, 463 жыхары (1997)
  • 195 гаспадарак, 427 жыхароў (2005)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.