Генадзь Уладзіміравіч Грушавы
| Генадзь Грушавы | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
24 ліпеня 1950 |
||||||
| Смерць | 28 студзеня 2014 (63 гады) | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Уладзімір Ерамеевіч Грушавы | ||||||
| Жонка | Ірына Львоўна Грушавая[d] | ||||||
| Дзеці | Сын: Максім; дочкі: Марына, Мар'яна | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (1996) | ||||||
| Адукацыя | |||||||
| Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды |
Rafto Prize[d] (1999) |
||||||
Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Мінск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў мінскую школу № 50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ (з 1989 — філасофска-эканамічны факультэт БДУ, з 1999 — факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ), дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй смерці. З 1991 прарэктар Інстытута сучасных ведаў.
Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1975 абараніў кандыдацкую, а ў 1994 — доктарскую дысертацыю па філасофіі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Заходняй Еўропы і Беларусі часоў Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы пазнання, грамадскай філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[1].
Грамадска-палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990 ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. членаў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленне за мяжу і да 2000 года ўвёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[2].
У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазіцыя БНФ. Пасля рэферэндуму 1996 года грамадскія аб’яднанні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасавання яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998 знаходзіўся ў Германіі праз пагрозу арышту[3]. У 1999 атрымаў нарвежскую праваабарончую узнагароду памяці прафесара Торалфа Рафто.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Грушавы // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 5. — С. 467. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- ↑ Аляксандр Тамковіч Генадзь Грушавы // Новы час : газета. — 16 кастрычніка 2009. — № 38 (166). — С. 4. — ISSN 2218-2244.
- ↑ In memoriam: Генадзь Грушавы // Наша Ніва : газета. — 29 студзеня 2014. — № 4, 841. — С. 4. — ISSN 1819-1614. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вольга Міцкевіч. Грушавы: Генетычныя наступствы Чарнобыля з часам толькі павялічыліся(недаступная спасылка). Еўрарадыё (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2013. Праверана 12 студзеня 2017.
- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 28 студзеня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі аддзялення філасофіі гістарычнага факультэта БДУ
- Дактары філасофскіх навук
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Асобы
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Члены Беларускага народнага фронту
- Гуманітарная дапамога
- Чарнобыльская катастрофа