Сяргей Пятровіч Каткоў
Сяргей Пятровіч Каткоў | |
---|---|
руск.: Сергей Петрович Катков | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1976[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Святлана Каткова[d] |
Род дзейнасці | мастак, настаўнік мастацтва |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў | Іван Сілыч Гарушкін-Саракапудаў[d] |
Уплыў на | Леанід Левін, Генадзь Мурамцаў, Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў |
Узнагароды |
Сяргей Пятровіч Катко́ў[3] (1 кастрычніка 1911, в. Скрыпіцына, Пензенская губерня, Расійская імперыя — 17 лютага 1976[3], Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 года ў вёсцы Скрыпіцына (руск.: Скрипицино, зараз у Пензенскай вобласці, Расія).[4] «Дзяцінства, праведзенае на ўлоне прыроды, пакінула значны след у душы будучага пейзажыста. У яго творах разліта радасць першаадкрывальніка прыгажосці вакольнага свету», — пісала пра творчасць С. Каткова мастацтвазнавец І. Назімава.
У 1931 годзе С. Каткоў скончыў Пензенскі мастацка-педагагічны тэхнікум. Яго настаўнікам быў вядомы рускі мастак І. Горушкін-Саракапудаў, які, у сваю чаргу, вучыўся ў І. Рэпіна. Дэкаратыўныя тэндэнцыі ў творчасці настаўніка знайшлі яскравае адлюстраванне ў творчасці таленавітага вучня.
У 1931—1934 гадах С. Каткоў выкладае ў педагагічным тэхнікуме і школе сельскай моладзі ў горадзе Чорны Яр. У 1934—1937 гадах — служба ў радах Чырвонай Арміі.
У 1937 годзе Каткоў прыязджае ў Беларусь, якой прысвяціў усё сваё жыццё. У 1937—1939 гадах кіруе студыяй пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Выстаўляць свае творы пачынае з 1938 года.
У часы вайны С. Каткоў прайшоў шлях салдата ад Масквы да Кёнігсберга ў радах 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, сумяшчаючы воінскія абавязкі з функцыямі мастака-агітатара і фотакарэспандэнта пры палітаддзеле. У яго біяграфіі — абарона Масквы, Паўночна-Заходні фронт, 3-ці Беларускі фронт, Смаленск, Віцебск, Кёнігсберг, Далёкі Усход, Маньчжурыя.
Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй». На фронце мастаком створаны выдатныя графічныя серыі «Дземянскі плацдарм», «Рамушаўскі калідор», якія сёння з’яўляюцца каштоўнымі дакументамі таго часу.
У пасляваенныя гады выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтве. Выдатны педагог, ён выхаваў бліскучую плеяду беларускіх мастакоў, архітэктараў, сярод якіх архітэктар Леанід Левін, скульптар Генадзь Мурамцаў, мастакі Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў і інш.[5] Жыў у Мінску па адрасе: 2-і Сморгаўскі завулак, дом 6 (на доме ўсталявана памятная дошка ў гонар Сяргея Каткова)[6].
У творчасці мастак вяртаецца да сваёй любімай тэмы — беларускага краявіду. У творах нярэдка спалучае два жанры: пейзаж і нацюрморт. Жывапісная і графічная спадчына С. Каткова захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, ва ўласнасці сям’і мастака, і інш.
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 2 сакавіка 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 175.
- ↑ а б БелЭн 1999.
- ↑ Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976…
- ↑ Пейзаж які ўсміхаецца. Прэс-рэліз выстаўкі С. П. Каткова ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (19.01.2010 — 14.02.2010)
- ↑ https://belisrael.info/?p=31134
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Катко́ў Сяргей Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 175. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Лазука Б. А. Гісторыя беларускага мастацтва. Том 2. — Мінск, Беларусь, 2007.
- Харэўскі С. В. Гісторыя мастацтва і дойлідства Беларусі. — Вільня, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Каткоў і вучні Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Мастакі XX стагоддзя
- Педагогі Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Сяргей Пятровіч Каткоў
- Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці