Генрых Мхітаран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Генрых Мхітаран
Henrikh Mkhitaryan 2017.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Генрых Гамлетавіч Мхітаран
Нарадзіўся 21 студзеня 1989(1989-01-21)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Armenia.svg Арменія
Рост 177 см
Вага 72 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Рома
Нумар 77
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1995 — 2006 Арменія Пюнік (Ерэван)
Клубная кар’ера*
2006 — 2009 Арменія Пюнік (Ерэван) 70 (30)
2009 — 2010 Украіна Металург (Данецк) 37 (12)
2010 — 2013 Украіна Шахцёр (Данецк) 72 (38)
2013 — 2016 Германія Барусія (Дортмунд) 90 (23)
2016 — 2018 Англія Манчэстэр Юнайтэд 39 (5)
2018 — Англія Арсенал 39 (8)
2019 —   Італія Рома
Нацыянальная зборная**
2006 — 2007 Арменія Арменія (да 17) 5 (1)
2007 — 2008 Арменія Арменія (да 19) 6 (1)
2008 — 2010 Арменія Арменія (да 21) 13 (9)
2007 — Арменія Арменія 84 (27)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 верасня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 верасня 2019.

Генрых Мхітаран (арм.: Հենրիխ Համլետի Մխիթարյան; нар. 21 студзеня 1989, Ерэван, Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР, цяпер Арменія) — армянскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Рома» (у арэндзе з лонданскага «Арсенала») і нацыянальнай зборнай Арменіі. Ганаровы грамадзянін Ерэвана (2012)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ерэване 21 студзеня 1989 года ў футбольнай сям’і. У 1990 годзе пераехаў у Францыю, дзе гуляў яго бацька, вядомы савецкі нападнік, Гамлет Мхітаран, там Генрых вывучыў францускую мову. Пасля смерці бацькі Генрых з сям’ёй вярнуўся ў Ерэван, дзе пачаў займацца футболам у акадэміі «Пюніка».

У 2003 годзе Генрых Мхітаран ва ўзросце 14 гадоў адправіўся на стажыроўку ў бразільскі клуб «Сан-Паўлу», там Генрых навучыўся бразільскаму майстэрству і пражыў 4 месяцы, і там жа ён пазнаёміўся з такімі футбалістамі, як Эрнаніс, Лукас Мора, Аскар, Дэнілсан. З некаторымі ён падтрымлівае сувязь, маючы зносіны на партугальскай мове. Усяго Мхітаран ведае сем моў (армянскую, рускую, украінскую, французскую, англійскую, партугалькую і нямецкую).

6 ліпеня 2016 года падпісаў кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд»[3]. У складзе каманды ў сезоне 2016/17 стаў пераможцам Лігі Еўропы, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Аякса» (2:0).

У студзені 2018 года ў абмен на Алексіса Санчэса перайшоў у лонданскі «Арсенал»[4]. Дэбютаваў за новы клуб 3 лютага 2018 года ў матчы супраць «Эвертана» (5:1), дзе адзначыўся трыма галявымі перадачамі.

У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ромы»[5].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]